Дэнацыяналізацыя
Дэнацыяналізацыя — страта нацыянальных асаблівасьцяў у культуры і мове[1].
Адзначаецца, што дэнацыяналізацыя беларусаў ёсьць адным з складнікаў іх русіфікацыі[2]. Зь іншага боку, дэнацыяналізацыя жыхароў этнічнай тэрыторыі беларусаў (празь іх частковую палянізацыю або русіфікацыю) з паступовым пераводам адукацыі і мас-мэдыя на летувіскую мову дзеля асыміляцыі мясцовага насельніцтва летувісамі была складнікам палітыкі летувізацыі[3]. Такую палітыку датычна беларускага насельніцтва, якое засталося на Віленшчыне, летувіскія ўлады праводзілі па Другой сусьветнай вайне: на ўзгадненьне з Масквой і камуністычнай Польшчай, замест зачыненых беларускіх школаў насаджаліся польскія і расейскія, беларусаў дыскрымінавалі ў атрыманьні вышэйшай адукацыі — колькасьць студэнтаў-беларусаў у летувіскім Віленскім унівэрсытэце не перавышала 1%[4]. Замест ліквідаваных беларускіх выданьняў у савецкай Вільні пачала выходзіць польскамоўная газэта «Чырвоны штандар». Апроч таго, летувіскія ўлады не перашкаджалі ксяндзам-палякам пашыраць сярод беларусаў-каталікоў думку, што тыя — палякі[5].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. І. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.
- ^ Паляк, які стаўся беларусам, Радыё Свабода, 21 ліпеня 2011 г.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 381—383, 386—389.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 386.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 387.