Дэйвід Кавэрдэйл

брытанскі рок-сьпявак

Дэ́йвід Кавэрдэ́йл (па-ангельску: David Coverdale; нар. 22 верасьня 1951 году, Солтбэрн-бай-тэ-Сі, Вялікабрытанія) — ангельскі рок-выканаўца і аўтар песень, найбольш вядомы працай з гард-рок-гуртам Whitesnake, заснаваным ім у 1978 годзе[3]. Да Whitesnake, Кавэрдэйл быў вакалістам гурта Deep Purple з 1973 па 1976 год. Стварыўшы Whitesnake, ён перацягнуў з Deep Purple, які быў на час прыпынены, шэраг іншых музыкаў, як то Ена Пэйса, Джона Лорда, аднак празь нейкі час зь імі разлучыўся. Граючы спачатку больш блюзавую музыку, у сярэдзіне 1980-х гурт зьмяніў сваё гучаньне да больш амэрыканскага гард-рокавага, што выявілася ростам папулярнасьці ў ЗША. Вынікам супрацоўніцтва з Джымі Пэйджам у 1993 годзе стаў альбом «Coverdale—Page», які стаў плятынавым. У 2016 годзе Кавэрдэйл быў уключаны ў Залю славы рок-н-ролу як чалец гурта Deep Purple[4]. Шырока вядомы, у прыватнасьці, сваім магутным блюзавым голасам[5].

Дэйвід Кавэрдэйл
па-ангельску: David Coverdale
Дата нараджэньня 22 верасьня 1951(1951-09-22)[1][2] (73 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак сьпявак, аўтар-кампазытар, гітарыст
Сябра ў Whitesnake і Deep Purple
Жанры рок-музыка, блюз-рок, гэві-мэтал і глэм-мэтал[d]
Вакал барытон
Інструмэнты гітара, голас[d], бас-гітара і клявішны музычны інструмэнт[d]
Лэйблы Purple Records[d]
Узнагароды
Сайт davidcoverdale.com

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць