Whitesnake (па-беларуску: Белая зьмяя; чытаецца Ўайтснэ́йк) — ангельскі, а пазьней амэрыканскі гард-рок-гурт, створаны ў 1978 годзе сьпеваком Дэйвідам Кавэрдэйлам, які на той час пакінуў склад Deep Purple. На працягу ўсёй гісторыі існаваньня музычнага калектыву толькі Кавэрдэйл ёсьць адзіным сталым удзельнікам.

Whitesnake
Гады 1978—1990, 1994, 1997, 2003—цяпер
Краіна
Месца ўтварэньня Лёндан, Вялікабрытанія
Мова ангельская
Жанр гард-рок, блюз-рок, глэм-мэтал, гэві-мэтал
Выдавец Geffen Records[d]
Удзельнікі
whitesnake.com (анг.)

У першыя гады Whitesnake карыстаўся вялікім посьпехам у Вялікабрытаніі, Эўропе і Японіі. Альбомы «Ready an’ Willing», «Come an’ Get It» і «Saints & Sinners» уваходзілі ў першую дзясятку альбомавых чартаў Вялікабрытаніі. Аднак прыкладна ў сярэдзіне 1980-х гадох Кавэрдэйл накіраваў свой позірк на Паўночную Амэрыку, дзе Whitesnake заставаліся ў асноўным невядомымі. Пры падтрымцы амэрыканскага лэйблу Geffen Records гурт выпусьціў альбом «Whitesnake» у 1987 годзе, які аказаўся самым посьпяховым на сёньняшні дзень, прадаўшы больш за восем мільёнаў асобнікаў у ЗША і спарадзіўшы такія гіты, як то «Here I Go Again» і «Is This Love». Чальцы гурта таксама прынялі больш сучасны зьнешні выгляд, падобны на музыкаў глэм-мэталу, які быў шалёна папулярны на той час у ЗША. Пасьля выпуску альбому «Slip of the Tongue» у 1989 годзе, Кавэрдэйл вырашыў прыпыніць праект Whitesnake, каб адпачыць ад музычнай індустрыі. Акрамя некалькіх кароткачасовых узьяднаньняў у 1990-х гадох, гурт заставаўся ў асноўным бязьдзейным да 2003 году, калі Кавэрдэйл сабраў новы склад дзеля сьвяткаваньня 25-годзьдзя Whitesnake. З таго часу гурт выпусьціў яшчэ чатыры студыйныя альбомы і шмат гастраляваў па ўсім сьвеце.

Раньні гук Whitesnake быў ахарактарызаваны крытыкамі як блюз-рок, але зь цягам часу яны павольна пачалі рухацца да больш камэрцыйных варыяцыяў гард-року. Такія тэмы, як каханьне і плоцевыя стасункі часта сустракаюцца ў тэкстах гурта, праз што яны падвяргаюцца крытыцы за празмернае выкарыстаньне падвойнага сэнсу. Гурт час ад часу ўключаецца ў рзныя сьпісы найлепшых гард-рок-гуртоў усіх часоў[1][2], і іхныя песьні і альбомы таксама зьяўляліся ў шматлікіх спісах найлепшых, як то на VH1 і ў Rolling Stone[3][4][5].

Дыскаграфія

рэдагаваць
Студыйныя альбомы

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць