Дэжа вю

псыхічны стан, пры якім чалавек адчувае, што калісьці ўжо быў у падобнай сытуацыі

Дэжа вю, таксама дэжавю, таксама дэжа-вю[1] (па-француску: déjà vu, МФА (фр.): [de.ʒa.vy] Інфармацыя пра файл слухаць — «ужо бачанае»[2]) — псыхічны стан, пры якім чалавек адчувае, што калісьці ўжо быў у падобнай сытуацыі ці ў падобным месцы, аднак, выпрабоўваючы такое пачуцьцё, звычайна ня можа, нягледзячы на ягоную сілу, зьвязаць гэты «ўспамін» з канкрэтным момантам зь мінулага[3][4][5].

Навука распазнае два тыпы дэжа-вю: паталягічны тып, звычайна асацыяваны з эпілепсіяй[6], і непаталягічны тып, характэрны для здаровых людзей, зь якіх прыкладна дзьве траціны мелі досьвед дэжа-вю[7][8][9][10][11]. Людзі, якія больш падарожнічаюць ці часта глядзяць фільмы, адчуваюць дэжавю часьцей, чым іншыя[12]. Частата ўзьнікненьня дэжавю памяншаецца з узростам[13].

Тэрмін упершыню выкарыстаны псыхолягам Эмілем Буаракам у 1876 году ў кнізе LʼAvenir des sciences psychiques[14][15][16].

Праявы дэжавю

рэдагаваць

Дэжавю нагадвае стан, які ўзьнікае пры перачытваньні даўно прачытанай кнігі ці паўторным праглядзе фільма, які вы раней глядзелі, але ўжо зусім забыліся, пра што ён. Чалавек, які знаходзіцца ў такім стане, ня можа ўспомніць, што адбудзецца ў наступнае імгненьне, але па ходзе падзеяў разумее, што ў дэталях бачыў гэтыя некалькі сэкунд у якасьці рэакцыі на некалькі пасьлядоўных падзеяў. Уся сіла перажываньня дэжавю складаецца ў адчуваньні, нібы былі сотні варыянтаў, як мог прайсьці гэты момант, аднак чалавек які знаходзіцца ў стане дэжавю палічыў за лепшае ўсе папярэднія дзеяньні (правільныя або няправільныя для яго), у выніку якіх яму было «наканавана» апынуцца менавіта ў гэтай сытуацыі й у гэтым месцы.

Уражаньне ад дэжавю часам бывае такім моцным, што ўспаміны аб ім могуць захоўвацца гадамі. Аднак, як правіла, чалавеку не ўдаецца аднавіць у памяці ніякіх падрабязнасьцяў аб тых падзеях, аб якіх, як яму здаецца, ён памятаў, калі адчуваў дэжавю.

Стан дэжавю суправаджаецца дэпэрсаналізацыяй: рэальнасьць становіцца расплывістай і смутнай. Карыстаючыся тэрміналёгіяй Фройда, можна сказаць, што наступае «дэрэалізацыя» асобы — быццам бы адмаўленьне яе рэальнасьці.

Паколькі дэжавю не атрымоўваецца выклікаць штучна, яго навуковы дасьледаваньні абцяжараныя.

Навуковыя тлумачэньні

рэдагаваць

Для тлумачэньня фэномэну дэжавю навукоўцы вылучалі розныя гіпотэзы, некаторыя зь іх адхілены, але ні адна яшчэ не даказаная[17]

Расшчапленьне ўспрыманьня

рэдагаваць

Адчуваньне дэжавю можа паўстаць пры двайной спробе мозгу апрацаваць ўваходныя сыгналы ад органаў пачуцьцяў. Першае ўспрыманьне не дэталізавана, расьсеяна або пагоршана, закрыта для сьвядомасьці. Другая спроба, наступная адразу ж пасьля першай, і выклікае пачуцьцё пазнаваньня, паколькі мозгам імгненьне таму ўжо часткова атрыманы гэты кавалак інфармацыі[18].

Памылка кадаваньня

рэдагаваць

Існуе меркаваньне, што магчымай прычынай зьявы дэжавю можа быць зьмена спосабу кадаваньня часу галаўным мозгам. Пры гэтым працэс прасьцей за ўсё ўявіць у выглядзе адначасовага кадаваньня інфармацыі як «сучаснасьці» і як «мінулага» з адначасовым перажываньнем гэтых працэсаў. У выніку адчуваецца адрыў ад рэчаіснасьці.

Дэжавю — гэта памылка мозгу, які перабудоўвае кароткачасовую памяць у доўгатэрміновую й з-за гэтага прайгравае момант, які вы толькі што бачылі, у момант, які быў калісьці. Але ў рэальнасьці гэты момант быў цяпер, і вы не ведаеце, што будзе далей.

Сном таксама можна растлумачыць тое, што адбываецца з чалавекам падчас дэжавю; сувязь паміж гэтымі станамі мае тры адрозныя паміж сабой аспэкты. Па-першае, у некаторых адчуваньні падчас дэжавю прайграваюць сытуацыю, якая адбывалася ў сьне[19], а не ў стане няспаньня. Так, 20% рэспандэнтаў паведамілі, што іх вопыт дэжавю зьвязаны са снамі, а 40% — пра сувязь як з сытуацыяй са сноў, так і з гіпатэтычнага мінулага. Па-другое, людзі могуць адчуваць дэжавю, таму што ім сустрэліся некаторыя элемэнты зь іх сноў[20][21]. Па-трэцяе, людзі могуць адчуваць дэжавю падчас сну, што зьвязвае дэжавю зь яго частатой.

Фармакалёгія

рэдагаваць

Некаторыя лекі павялічваюць верагоднасьць ўзьнікненьня дэжавю. У прыватнасьці, такі эфэкт можа назірацца пры сумесным прыёме амантадына й фэнілпрапаналяміна (лекі ад прастуды). У ходзе дасьледаваньняў навукоўцы прыйшлі да высновы, што такое магчыма дзякуючы гіпэр-дафамінэргічнаму ўзьдзеяньню ў мэдыяльных скроневых абласьцях мозгу[22].

  1. ^ Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько, Зьміцер Саўка Перадаваньне ü (§85a) // Беларускі Клясычны Правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Knihi.com. — Беларусь: 2005.
  2. ^ Морозов В.И. , Полянский Ю.П. Бессудорожная эпилепсия. — Менск: Вышэйшая школа, 1988. — 173,1 с. — ISBN 5-339-00045-1 (рас.)
  3. ^ Anne Manning (01.03.2018) Déjà vu and feelings of prediction: They’re just feelings. Colorado state university. Архіўная копія ад 2019-06-24 г. (анг.)
  4. ^ Eli Marcovitz, M.D. The Meaning of Déjà Vu // Psychoanalytic Quarterly. — 1952. — Vol. 21. — P. 481—489. (анг.)
  5. ^ Brown, 2004, с. 1.
  6. ^ Edward Wild. Déjà vu in neurology // Journal of Neurology : журнал. — 2005. — Сьнежань (vol. 252). — P. 1-7. — doi:10.1007/s00415-005-0677-3. — PMID 15654548(анг.)
  7. ^ Brown, A. S. The déjà vu illusion // Current Directions in Psychological Science : журнал. — 2004. — Vol. 13. — P. 256—259. — doi:10.1111/j.0963-7214.2004.00320.x. (анг.)
  8. ^ Warren-Gash, Charlotte; Zeman, Adam. Déjà vu // Practical Neurology. — 2003. — Vol. 3. — P. 106—109. — doi:10.1046/j.1474-7766.2003.11136.x. (анг.)
  9. ^ Illman N. A., Butler C. R., Souchay C., Moulin C. J. Déjà experiences in temporal lobe epilepsy // Epilepsy Research and Treatment : журнал. — 2012. — ISSN 2090-1356. — doi:10.1155/2012/539567. — PMID 22957231(анг.)
  10. ^ Власов П. Н., Червяков А. В., Гнездитский В. В. Déjà vu phenomenon-related EEG pattern. Case report // Epilepsy & Behavior Case Reports : журнал. — 2013. — No. 1. — P. 136—141. — ISSN 2213-3232. — doi:10.1016/j.ebcr.2013.08.001. — PMID 25667847(анг.)
  11. ^ Labate A, Cerasa A, Mumoli L, Ferlazzo E, Aguglia U, Quattrone A, Gambardella A. Neuro-anatomical differences among epileptic and non-epileptic déjà-vu (англ.) // Cortex : журнал. — 2015. — (vol. 64). — P. 1-7. — ISSN 1973-8102. — doi:10.1016/j.cortex.2014.09.020. — PMID 25461702(анг.)
  12. ^ Cleary, Anne M. Recognition Memory, Familiarity, and Déjà vu Experiences (англ.) // Current Directions in Psychological Science : журнал. — 2008. — 1 October (vol. 17). — P. 353—357. — ISSN 0963-7214. — doi:10.1111/j.1467-8721.2008.00605.x. (анг.)
  13. ^ Ross, Brian H. The psychology of learning and motivation. — London: Academic, 2010. — Vol. 53. — P. 33-62. — ISBN 9780123809063(анг.)
  14. ^ Brown, 2004, с. 11.
  15. ^ The psychology of the future («L’avenir des sciences psychiques»); : Boirac, Émile, 1851–1917 : Бясплатная спампоўка Праверана 2020-08-19 г. (анг.)
  16. ^ The Psychology of the Future: («L’avenir Des Sciences Psychiques») : Émile Boirac, Willie Wendt de Kerlor : Бясплатная спампоўка Праверана 2020-08-19 г. (анг.)
  17. ^ Stierwalt, 2019
  18. ^ Ross, Brian H The psychology of learning and motivation. — L.: Academic, 2010. — Т. 53. — ISBN 9780123809063
  19. ^ Курган А. А., 2010
  20. ^ Наталья Александрова (02.07.2008) Воспоминания из непрожитых жизьней Архіўная копія ад 2008-07-21 г. (рас.)
  21. ^ Bernard Zuger The time of dreaming and the Déjà Vu  (анг.) // Comprehensive Psychiatry : журнал. — 1966. — Vol. 7. — P. 191—196. — DOI:10.1016/S0010-440X(66)80014-7
  22. ^ Taiminen T., Jääskeläinen S. Intense and recurrent déjà vu experiences related to amantadine and phenylpropanolamine in a healthy male  (анг.). — 2001. — Vol. 8. — P. 460–462. — DOI:10.1054/jocn.2000.0810

Літаратура

рэдагаваць
  • Курган А. А. Феномен дежа вю. — СПб.: Дмитрий Буланин, 2010. — 240 с — ISBN 978-5-86007-653-2.
  • Brown A. S. The Deja Vu Experience / Alan S. Brown. — Psychology Press, 2004. — 244 p. — ISBN 1-84169-0-759.
  • Stierwalt S. Can Science Explain Deja Vu? / Sabrina Stierwalt (PhD) // Quick & Dirty Tips. — 2019. — 15 October.