Дурмітар
Горны масіў і нацыянальны парк у Чарнагорыі
Дурмі́тар (па-чарнагорску: Durmitor, [durmǐtɔr] або [dǔrmitɔr]) — горны масіў у Дынарскіх Альпах на паўночным захадзе Чарнагорыі. Найвышэйшы пункт — Бобатаў Кук вышынёй 2523 мэтры.
Нацыянальны парк Дурмітар | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
![]() | |
Краіна | Чарнагорыя |
---|---|
Тып | прыродны |
Крытэры | (vii), (viii), (x) |
ID | 100bis |
Каардынаты | 43°8′0″ пн. ш. 19°1′0″ у. д. / 43.13333° пн. ш. 19.01667° у. д.Каардынаты: 43°8′0″ пн. ш. 19°1′0″ у. д. / 43.13333° пн. ш. 19.01667° у. д. |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1980 (4-я) |
Падаўжэньне | 2005 |


На поўначы мяжуе з каньёнам ракі Тары, на захадзе — з каньёнам ракі Півы, на поўдні — з каньёнам ракі Комарніцы. З усходу ляжыць Азёрнае плято вышынёй 1500 м.
У Дурмітары налічваецца 48 горных вяршыняў вышынёй болей за 2000 м, 18 ледавіковых азёраў. Нацыянальны парк Дурмітар, створаны ў 1952 року, у 1980 уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Гэта найвялікшая ахоўная тэрыторыя ў Чарнагорыі плошчай 390 км², уключае сам горны масіў, каньёны Тары, Сушыцы і Драгі, верхнюю частку плято Комарніцы.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДурмітар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў