Дрын
рака ў Альбаніі, Косаве і Паўночнай Македоніі
Дрын (па-альбанску: Drin або Drini; па-македонску: Дрим; па-грэцку: Δρινος) — найбуйнейшая рака ў Альбаніі, утвараецца ў паўночнай частцы краіны ў горада Кукес сутокай Белага і Чорнага Дрына. Плошча басэйна ракі складае 12,6 тыс. км ², сярэдні расход вады — 290 м ³ / с.