Парэцкі раён (Смаленская вобласьць)

Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Парэцкі раён, Дзямідаўскі раён.

Парэцкі раён (афіцыйная назва — Дзямі́даўскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Парэчча.

Парэцкі раён
Демидовский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Смаленскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Парэчча
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва (2007) 16 776
Плошча 2512,16 км²
Месцазнаходжаньне Парэцкага раёну
Парэцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48147
Код аўтам. нумароў 67
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Плошча раёну — 2512,16 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы зь Цьвярской вобласьцю, на паўночным захадзе зь Вяліскім раёнам, на паўднёвым захадзе і захадзе з Руднянскім раёнам, на поўдні са Смаленскім раёнам, на ўсходзе з Духаўшчынскім раёнамі Смаленскай вобласьці.

У паўднёва-ўсходняй частцы раёну знаходзіцца ўскраіна Духаўшчынскага ўзвышша. У паўночна-ўсходняй частцы Ельшанска-Сьвіцкая нізіна. Па тэрыторыі раёну цячэ некалькі рэчак: Каспля, Вятша, Палоўя, Баражанка, Ельша. Азёры: Сапша, Дго, Бакланаўскае, Рытае, Ласосна, Чысьцік, Лашам’е, Мутнае, Дзівінскае, Акатпўскае, Шчупаковае. Глебы ў раёне пяскова-суглінкавыя дзярнова-слаба- і сярэднепадзолістыя, у паніжэньнях тло складаюць паўбалатовыя дзярнова-падзоліста-глеевыя, тарфяна-падзоліста-глеевыя і тарфяныя. Лясы займаюць 58,4 % тэрыторыі.

На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку Смаленскае паазер’е, з унікальнымі азёрамі і карэннымі лясамі.

Гісторыя

рэдагаваць

Ад пачатку тады яшчэ Парэцкі павет быў створаны ў 1775 годзе. У 1918 годзе павет, у зьвязку зь перайменаваньнем места Парэчча ў Дзямідаў, пачаў звацца Дзямідаўскім. Канчаткова раён утвораны ў 1929 годзе з былых Парэцкага і часткі Духаўшчынскага паветаў Смаленскай губэрні.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Колькасьць насельніцтва на 2005 год — 16 776 чалавек.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

У раёне маецца 2 мескія і 15 сельскіх паселішчаў:

Мескія паселішчы

Сельскія паселішчы

Транспарт

рэдагаваць

Аўтадарога Р133 Смаленск — Невель.

Славутасьці

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Парэцкі раён (Смаленская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў