Дудзічы (гарадзішча)
Помнік археалёгіі | |
Дудзічы
| |
Гарадзішча Дудзічы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дудзічы |
Каардынаты | 53°35′02″ пн. ш. 27°40′28″ у. д. / 53.58389° пн. ш. 27.67444° у. д.Каардынаты: 53°35′02″ пн. ш. 27°40′28″ у. д. / 53.58389° пн. ш. 27.67444° у. д. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Дудзічы |
Дудзічы — археалягічны помнік V стагодзьдзя да н. э. — V стагодзьдзя н. э. у Беларусі, гарадзішча раньняга жалезнага веку. Знаходзіцца за 0,2 км на поўдзень ад гістарычнага мястэчка Дудзічаў, на правым беразе ракі Пцічы, ва ўрочышчы Кобані, у полі. Аб'ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі[1].
Апісаньне
рэдагавацьВышыня над узроўнем ракі 3—4 мэтры. Авальная пляцоўка, памер 39×25 мэтраў. Атачаецца моцным апоўзлым ровам. Пашкоджанае могілкамі, родавым пахаваньнем Ельскіх[2].
Гарадзішча выявіў ў 1963 годзе Юры Драгун. Паводле ягоных зьвестак, гарадзішча атачалі 2 шэрагі валоў і роў. У 1985 годзе помнік абсьледавала Т. Бубенька. Культурны пласт большы за 0,3 м, у цэнтры пляцоўкі знайшлі млынавы камень. Раскопкі гарадзішча не праводзіліся.
Галерэя
рэдагаваць-
Пахаваньне Ельскіх
-
Надмагільле
-
Надмагільле
-
Надмагільле
-
Надмагільле
-
Надмагільле
-
Надмагільле Аляксандра Ельскага
-
Надмагільле Алены Ельскай
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Абламскі В., Чарняўскі І., Барысюк Ю. Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. — Менск: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
- ^ Дудзіцкія могілкі, «Некропалі Беларусі»
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага р-на / Укл. А. А. Прановіч. — Мн.: Беларусь, 2003. — 748, [1] с.: іл. ISBN 985-01-0251-9.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613В000512 |