Юры Драгун
беларускі гісторык
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Драгун (неадназначнасьць).
Ю́ры Ёсіфавіч Драгу́н (14 траўня 1926, Менск — 18 сьнежня 2001) — беларускі гісторык, археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1971).
Юры Драгун | |
Дата нараджэньня | 14 траўня 1926 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 18 сьнежня 2001 (75 гадоў) |
Месца вучобы | |
Занятак | археоляг, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУдзельнік Другой сусьветнай вайны. У 1960 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1960—1962 гадах у Інстытуце гісторыі АН Беларусі (малодшы навуковы супрацоўнік сэктару археалёгіі). З 1962 па 1997 год у БДУ (дацэнт катэдры гістарыяграфіі гісторыі Расеі і СССР)[1].
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьДасьледваў дзядзінец старажытнай Оршы, вызначыў дату яе ўзьнікненьня, выявіў пляніроўку і забудову. Таксама дасьледаваў раньнеславянскія гарадзішчы і селішчы, курганныя могільнікі XI—XIII стагоддзяў на Меншчыне. Аўтар артыкулаў па гісторыі Беларусі XVIII—XIX стагоддзяў.
Узнагароды
рэдагавацьОрдэны Айчыннай вайны 1-й, 2-й ступеняў і інш.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Драгун, Юрый Іосіфавіч (кандыдат гістарычных навук ; 1926—2001). unicat.nlb.by.
Літаратура
рэдагаваць- 275 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1996 Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — С. Драгун Юрый Іосіфавіч.