Дудзінцы

курортнае места на поўдні Славаччыны

Ду́дзінцы (па-славацку: Dudince, па-вугорску: Gyűgy, па-нямецку: Dudintze), да 1927 — Дзюдзінцы (па-славацку: Ďudinceкурортнае места на поўдні Славаччыны, у раёне Крупіна Баньскабыстрыцкага краю. Насельніцтва — 1503 чалавекі (2005).

Дудзінцы
славац. Dudince
Сучасны бальнэалягічны комплекс
Сучасны бальнэалягічны комплекс
Герб Дудзінцаў Сьцяг Дудзінцаў
Першыя згадкі: 1284
Краіна: Славаччына
Край: Банскабыстрыцкі
Раён: Крупіна
Рэгіён: Гонт
Прэзыдэнт места: Штэфан Поклюда
Плошча: 6,85 км²
Вышыня: 140 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць:  1475 чал.[1]
шчыльнасьць: 215,33 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +421-45
Паштовы індэкс: 96271
NUTS: 518387
Нумарны знак: KA
Геаграфічныя каардынаты: 48°10′7″ пн. ш. 18°52′48″ у. д. / 48.16861° пн. ш. 18.88° у. д. / 48.16861; 18.88Каардынаты: 48°10′7″ пн. ш. 18°52′48″ у. д. / 48.16861° пн. ш. 18.88° у. д. / 48.16861; 18.88
Дудзінцы на мапе Славаччыны
Дудзінцы
Дудзінцы
Дудзінцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.dudince-mesto.sk

Дудзінцы вядомыя сваімі гаючымі мінэральнымі водамі і спа-курортамі.

Геаграфія

рэдагаваць

Места разьмешчанае ля ўзножжа Крупінскай планіны ў даліне ракі Шт’яўніца, прыкладна за 27 км на паўднёвы захад ад Крупіны і за 15 км на поўнач ад Шагаў.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Археалягічныя раскопкі паказалі, што паселішча на гэтым месцы існавала ўжо ў нэаліце.

Першыя пісьмовыя згадкі пра сучаснае паселішча датаваныя 1284 рокам, калі яно мела назва Дзьюд. Першыя згадкі пра гарачыя крыніцы датаваныя 1551 рокам.

 
Рымскія купелі

Дудзінская вуглекіслая вада пачала выкарыстоўвацца для лекавых мэтаў з пачатку XX стагодзьдзя, а ў 1983, калі Дудзінцы атрымалі статус курорту, тут пачалі комплексна лекаваць усялякія немачы два бальнэалягічныя цэнтры. Мінэральная вада ў купелях гідрахляраваная, содна-вапнаватая, яшчэ нейкая там і гіпатанічная. Вада мае пастаянную тэмпэратуру 28°C.

Акрамя гэтых комлексаў, у Дудзінцах захаваліся каля 20 каменныя басэйны рымскай пары.

Насельніцтва

рэдагаваць

Паводле вынікаў перапісу 2011 року ў месьце пражывалі 1475 жыхароў. 1314 (89,08%) зь іх — славакі, 42 (2,85%) — вугорцы; нязначная колькасьць чэхаў і ўкраінцаў[1].

Паводле веравызнаньня 55,67% жыхароў — рыма-каталікі, 28,93% — лютэране, яшчэ 11,27% не зьвязаныя з рэлігіяй (2001).

Гарады-пабрацімы

рэдагаваць
  Кэнт (Агаё)
  1. ^ а б Ivana Juhaščíková, Pavol Škápik, Zuzana Štukovská. Základné údaje zo Sčítania obyvateľov, domov a bytov 2011. Obyvateľstvo podľa národnosti. — Štatistický úrad Slovenskej Republiky, 2012. — С. 51. — ISBN 978-80-8121-206-2

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дудзінцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў