Дуглас Дайманд

амэрыканскі эканаміст

Ду́глас Да́йманд (па-ангельску: Douglas Diamond; нар. кастрычнік 1953 году) — амэрыканскі эканаміст і прафэсар эканомікі школы бізнэсу Бута Чыкагаўскага ўнівэрсытэту. Навуковец спэцыялізуецца на вывучэньні фінансавых пасродакаў, фінансавых крызісаў і ліквіднасьці. Дайманд ёсьць былым прэзыдэнтам Амэрыканскай фінансавай асацыяцыі і Заходняй фінансавай асацыяцыі. Дайманд быў узнагароджаны Нобэлеўскай мэмарыяльнай прэміяй у галіне эканамічных навук, сумесна з Бэнам Бэрнанке і Філіпам Дыбвігам за дасьледаваньні банкаў і фінансавых крызаў[5][6]. У прэс-рэлізе камітэту зазначана, што іхныя работы значна палепшылі разуменьне ролі банкаў у эканоміцы, асабліва падчас фінансавых крызаў[7].

Дуглас Дайманд
па-ангельску: Douglas Diamond
Дата нараджэньня 25 кастрычніка 1953(1953-10-25) (71 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак эканаміст, прафэсар унівэрсытэту
Месца працы
Сябра ў Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Нацыянальная акадэмія навук ЗША і Эканаметрычнае таварыства[d][4]
Навуковы кіраўнік Стывэн Рос[d][3]
Узнагароды

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Профіль на бачыне Нобэлеўскага камітэту.