Філіп Дыбвіг
Філіп Дыбвіг (па-ангельску: Philip Dybvig; нар. 22 траўня 1955 году) — амэрыканскі эканаміст і прафэсар банкаўскай справы і фінансаў школы бізнэсу Оліна Вашынгтонскага ўнівэрсытэту ў Сэнт-Луісе[5]. Навуковец спэцыялізуецца на вывучэньні цэнаў на актывы, банкаўскай справы, інвэстыцыяў і карпаратыўнага кіраваньня. Раней быў прафэсарам Ельскага ўнівэрсытэту і дацэнтам Прынстанскага ўнівэрсытэту. Дыбвіг займаў пасаду старшыні Заходняй фінансавай асацыяцыі з 2002 па 2003 гады і быў рэдактарам і асацыяваным рэдактарам некалькіх часопісаў.
Філіп Дыбвіг | |
па-ангельску: Philip H. Dybvig | |
Дата нараджэньня | 22 траўня 1955 (69 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | эканаміст, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | гаспадарка[d], банкаўская справа[d][4], фінансы[4] і эканоміка[4] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філязофіі |
Навуковы кіраўнік | Стывэн Рос[d][3] |
Узнагароды | |
Дыбвіг быў узнагароджаны Нобэлеўскай мэмарыяльнай прэміяй у галіне эканамічных навук, сумесна з Бэнам Бэрнанке і Дугласам Даймандам за дасьледаваньні банкаў і фінансавых крызаў[6][7]. У прэс-рэлізе камітэту зазначана, што іхныя работы значна палепшылі разуменьне ролі банкаў у эканоміцы, асабліва падчас фінансавых крызаў[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.nobelprize.org/prizes/economic-sciences/2022/dybvig/facts/
- ^ а б в г д е https://dybfin.wustl.edu/misc/vitae.html
- ^ а б Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
- ^ а б в Dybvig, Philip H. // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Профіль. Washington University in St. Louis.
- ^ «Press release: The Prize in Economic Sciences 2022». The Nobel Prize.
- ^ «Сталі вядомыя імёны нобелеўскіх лаўрэатаў па эканоміцы». Наша Ніва.
- ^ «Нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы прысудзілі за дасьледаваньні фінансавых крызісаў». Радыё Свабода.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на бачыне Нобэлеўскага камітэту.