Дубічы Асочныя
Ду́бічы Асо́чныя (па-польску: Dubicze Osoczne, па-падляску: Dúbičy Osóčny[2]) — вёска ў Гайнаўскім́ павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.
Дубічы Асочныя | |
польск. Dubicze Osoczne | |
Першыя згадкі: | 1570 |
Мясцовая назва: | Dubičy Osočny |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Гайнаўка |
Насельніцтва: | 110 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-200 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°44′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 23.5° у. д.Каардынаты: 52°44′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 23.5° у. д. |
Дубічы Асочныя | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Побач зь вёскай праходзіць нядзейная чыгуначная лінія Бельск — Гайнаўка.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узвышэньня Гасподняга ў Новаберазове). Невялікую частку насельніцтва складаюцьпалякі-каталікі (парафія Узьдзьвіжаньня Крыжа Панскага і сьв. Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Гайнаўцы[3]).
Гісторыя
рэдагавацьНа месцы сёньняшняй вёскі, тады ў лясох Бельскае пушчы, Рыгор Валовіч сяліў у 1566 — 1569 гадах стральцоў, асочнікаў ды бортнікаў. Дубічы ўвайшлі тым чынам у склад казённага бельскага лясьніцтва. У час вайны з Швэцыяй (1655-1660) вёска была ў поўнасьці спаленая, але ўжо ў 1676 г. пражывалі тут 41 жыхары. Да 1790 г. Дубічы разраліся да 46 хатаў. Усе жыхары пакінулі вёску ў час бежанства 1915 г.[4]. У міжваенны пэрыяд Дубічы Асочныя прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 177 жыхары (усе праваслаўныя беларусы)[5]. 25 чэрвеня 1941 г. нямецкія войскі спалілі вёску, забіваючы 5 мужчынаў. Вёска была паноўна зьнішчная немцамі ў ліпені 1944 году. Пасьля Другой сусьветнай вайны Дубічы Асочныя былі далучаныя да гміны Гайнаўка. Паводле перапісу з 1970 г. былі тут 72 хаты і 258 жыхароў[4].
Зноскі
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 6 ліпеня 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Dubičy Osočny svoja.org Праверана 6 ліпеня 2015 г.
- ^ Hajnówka. Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika. (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 6 ліпеня 2015 г.
- ^ а б Michał Kondratiuk (red.), Miejscowości gminy Hajnówka. Historia, pochodzenie, język, Część 1, 2008. Białystok: Lokalna Grupa Działania "Puszcza Białowieska"
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 24 (пол.) Праверана 6 ліпеня 2015 г.