Дуброва (Ельскі раён)
Дуброва — вёска ў Беларусі, у складзе Старавысокаўскаага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 366 чал. (2004). Знаходзіцца за 30 км на захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 207 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Лельчыцы — Мазыр.
Дуброва | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Старавысокаўскі |
Насельніцтва: | 366 (2004) |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°46′27″ пн. ш. 28°45′20″ у. д. / 51.77417° пн. ш. 28.75556° у. д.Каардынаты: 51°46′27″ пн. ш. 28°45′20″ у. д. / 51.77417° пн. ш. 28.75556° у. д. |
Дуброва на мапе Беларусі Дуброва |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Дуброва згадваецца ў XIX ст. як вёска Мазырскага павету Менскай губэрні.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1824 — 40 двароў
- XX стагодзьдзе: 1959 — 295 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 124 гаспадаркі, 366 жыхароў[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.