Дубраўскі сельсавет (Шчучынскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці БССР

Ду́браўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Дубрава.

Дубраўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Дубрава
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Дата скасаваньня 17 студзеня 1969
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.

5 чэрвеня 1959 году ў склад Вангеўскага сельсавету перададзены 4 населеныя пункты (Карытніца, Красачкі, Мажэвічы і Шаўдзіні)[1].

З 17 красавіка 1962 году сельсавет у складзе Шчучынскага раёну. 17 студзеня 1969 году скасаваны, тэрыторыя далучана да Жалудоцкага і Орлеўскага сельсаветаў.

  1. ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.

Літаратура

рэдагаваць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.