Доўсан Мэрсэр
Доўсан Мэрсэр (па-ангельску: Dawson Mercer; нар. 27 кастрычніка 2001 году) — канадзкі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Нью-Джэрзі Дэвілз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2020 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Нью-Джэрзі Дэвілз» у першым раўндзе пад агульным 18-м нумарам.
Доўсан Мэрсэр | ||
---|---|---|
Рост | 183 см[1] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 27 кастрычніка 2001[1] (23 гады) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Нью-Джэрзі Дэвілз | |
Драфт НХЛ | 18, 2020 Нью-Джэрзі Дэвілз | |
Гульнявая кар’ера | 2021 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьПачаў займацца хакеем у Ньюфаўндлэндзе, пасьля чаго быў запрошаны ў адну з камандаў Квэбэцкай галоўнай юніёрскай хакейнай лігі, дзе спаборнічаў некалькі сэзонаў. Нават пасьля таго як нападнік быў абраны на драфце НХЛ 2020 году клюбам «Нью-Джэрзі Дэвілз», ён яшчэ на сэзон застаўся ў Квэбэку.
24 сьнежня 2020 году Мэрсэр склаў трохгадовую працоўную ўгоду пачаткоўца зь «Нью-Джэрсі Дэвілз»[2]. Запачаткаваў кар’еру ў НХЛ 15 кастрычніка 2021 году ў матчы супраць «Чыкага Блэкгокс». У першай жа гульні адзначыўся асыстэнцкім пунктам, дапамогшы Андрэасу Юнсану закінуць шайбу[3]. 19 кастрычніка ўжо сам гулец закінуў дэбютную шайбу, улучыўшы яе ў браму «Сіетл Кракена»[4]. У выніку гулец адгуляў усе матчы сваёй каманды ў рэгулярным сэзоны, зарабіўшы 42 пункты. 27 красавіка 2023 году Мэрсэр адзначыўся голам у Кубку Стэнлі ў матчы супраць «Нью-Ёрк Рэйнджарз»[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45147/canada — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ «Release: Mercer Agrees to Terms on ELC». NHL.
- ^ «Plenty of 'Firsts' in Mercer’s Debut». NHL.
- ^ «Mercer Scores First NHL Goal as Devils Defeat Kraken». NHL.
- ^ «Haula leads Devils past Rangers 4-0 for 3-2 series lead». ESPN.