Доні
Данібэр Аляксандар Марангон (па-партугальску: Doniéber Alexander Marangon; нарадзіўся 22 кастрычніка 1979 году ў Жундыяі, Бразылія) — колішні бразыльскі футбольны брамнік.
Доні | ||
Данібэр Аляксандар Марангон | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 кастрычніка 1979 (45 гадоў) Жундыяі, Бразылія | |
Рост | 195 см | |
Вага | 89 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Моладзевыя клюбы | ||
1999—2000 | Батафогу | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2003 2004 2004—2005 2005 2005—2011 2011—2013 2013 |
Карынтыянс Сантус Крузэйру Жувэнтудэ Рома Рым Лівэрпул Батафогу |
59 (0) 14 (0) 36 (0) 20 (0) 153 (0) 4 (0) 0 (0) |
Зборныя | ||
2007—2008 | Бразылія | 10 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьДоні пачаў сваю кар’еру ў 1999 годзе ў клюбе «Батафогу». Затым выступаў за «Карынтыянс», дзе адгуляў 59 матчаў за два гады. У 2004 годзе перайшоў у «Сантус», дзе ня здолеў прабіцца ў асноўны склад, потым перабраўся ў «Крузэйру», дзе таксама прабыў нядоўга. У 2005 годзе прыйшоў у «Жувэнтудэ», дзе адразу стаў асноўным брамнікам. Паказваючы добры ўзровень гульні, трапіў у поле зроку італьянскай «Ромы», якая набыла яго 31 жніўня 2005 году ў апошні дзень летняга трансфэрнага акна.
Спачатку ў першым сваім сэзоне за рымлянаў Доні прайграваў барацьбу за месца ў браме гульцу італьянскай моладзевай зборнай Джанлюке Курчы, але неўзабаве выцесьніў яго са складу. У сэзоне 2007—2008 гадоў добра праявіў сябе, стаўшы адным з найлепшых брамнікаў Сэрыі A.
15 ліпеня 2011 году падпісаў кантракт з ангельскім клюбам «Лівэрпул»[1][2]. У 2013 годзе вярнуўся назад на радзіму, падпісаўшы кантракт з клюбам «Батафогу».
Міжнародная
рэдагавацьДэбютаваў за зборную Бразыліі 5 чэрвеня 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Reds complete Doni deal. Liverpool FC
- ^ Roma: e' ufficiale, via Doni e Riise. ANSA
- ^ Новости футбола. soccer.ru.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старонка на афіцыйным сайце «Лівэрпулу»
- Профіль на сайце Soccerway