Жундыяі
Жундыяі́ (па-партугальску: Jundiaí) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Знаходзіцца за 57 км на поўнач ад Сан-Паўлу. Паводле стану на 2020 году насельніцтва гораду складала каля 423 тысяч чалавек.
Жундыяі | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 14 сьнежня 1655 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 761 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 11 | ||||
Паштовы індэкс: | 13200-000 - 13219-999 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 23°11′11″ пд. ш. 46°53′3″ з. д. / 23.18639° пд. ш. 46.88417° з. д.Каардынаты: 23°11′11″ пд. ш. 46°53′3″ з. д. / 23.18639° пд. ш. 46.88417° з. д. | ||||
Жундыяі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.jundiai.sp.gov.br |
Гісторыя
рэдагавацьНа думку мясцовых гісторыкаў першымі калянізатарамі ў гэтым рэгіёне былі Рафаэл дэ Алівэйра і Пэтранільля Радрыгес Антунэс, які зьбеглі ў 1615 годзе з Сан-Паўлу з палітычных чыньнікаў. Афіцыйна населены пункт паўстаў 14 сьнежня 1655 году, атрымаўшы статус вёскі. Назва паселішча паходзіць з мовы тубыльцаў-тупі. У канцы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў у горад прыехала вялікая колькасьць італьянскіх імігрантаў. У выніку гэтага большасьць насельніцтва места мае італьянскае паходжаньне, сягаючы да 75%[2]. Сярод іншых этнічных групаў вылучаюцца партугальцы, гішпанцы, немцы, а таксама невялікая колькасьць жыхароў вугорскага і славянскага паходжаньня. Апошнім часам колькасьць насельніцтва павялічваецца ў асноўным празь міграцыю ў места бразыльцаў з Сан-Паўлу, якія шукаюць лепшых умоваў жыцьця.