Джанлюка Курчы
Джанлюка Курчы (па-італьянску: Gianluca Curci; нарадзіўся 12 ліпеня 1985 году; Рым, Італія) — былы італьянскі футбольны брамнік. Апошнім клюбам гульца быў швэдзкі «Гамарбю».
Джанлюка Курчы | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 ліпеня 1985[1] (39 гадоў) | |
Рост | 191 см | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2008 2008—2010 2010—2011 2011—2015 2012—2014 2015—2017 2018—2019 2019 |
Рома Сіена Сампдорыя Рома → Балёньня (арэнда) Майнц Эскільстуна Гамарбю |
29 (0) 68 (0) 35 (0) 3 (0) 51 (0) 0 (0) 29 (0) 12 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКурчы — выхаванец футбольнай акадэміі «Ромы». У 19 гадоў ён стаў асноўным брамнікам на другую палову сэзону 2004—2005 гадоў, пасьля таго як траўмы атрымалі брамнікі Іван Пэліцолі і Карлё Дзоцьці. Хоць у наступным сэзоне месца ў варотах заняў бразылец Доні, кіраўніцтва клюбу ўскладала на Курчы вялікія надзеі і дазволіла яму захаваць першы нумар. Джанлюка зьяўляўся асноўным брамнікам моладзевай зборнай Італіі.
Дасягненьні
рэдагаваць«Рома»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2007, 2008
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2007
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в GIANLUCA CURCI // Argentine Soccer Database (гішп.)