Добжынская зямля

гістарычная вобласьць у Польшчы
(Перанакіравана з «Добрынская зямля»)

До́бжынская зямля, До́брынская зямля (па-польску: Ziemia dobrzyńska, па-нямецку: Dobriner Land) — гістарычны рэгіён у Куяўска-Паморскім ваяводзтве Польшчы, на ўсход ад Торуня, паміж рэкамі Вісла, Дрвэнца і Скрва. Гістарычна сфармаваўся вакол места Добжынь.

Герб Добжынскай зямлі

Геаграфія

рэдагаваць

Зямля зьмяшчаецца па ўсходнім баку ракі Віслы, і на поўдні абмежаваная Дрвэнцай на мяжы Хэлмінскай зямлі. Займае 1,19% тэрыторыі краіны.

Найважнейшыя месты Добжынскай зямлі:

Гісторыя

рэдагаваць
 
Добжынская зямля на мапе Польшчы

У раньнім Сярэднявеччы Добжынская зямля належала Мазовіі. Конрад Мазавецкі ў 1222 падараваў Добжынь-над-Віслай і ягоныя ваколіцы Добжынскаму ордэну, а ў 1228 — усю Добжынскую кашталянію. Калі ў 1235 Добжынскі ордэн злучыўся з Тэўтонскім, Конрад Мазавецкі дамогся вяртаньня Добжынскай кашталяніі, але мусіў саступіць крыжакам Хэлмінскую зямлю. Да падпісаньня Торунскага міру (1411) Добжынская зямля была прадметам спрэчак паміж Каралеўствам Польскім і крыжакамі.

У часы Рэчы Паспалітай Добжынская зямля зрабілася часткай Інаўроцлаўскага ваяводзтва і падзялялася на тры паветы: Добжынскі, Рыпінскі і Ліпнаўскі. Мураваныя замкі меліся ў Баброўніках, Златорыі, Радзіках, Садлове, Рыпіне, Добжыні, Ліпне, Цэхоціне і Гужне. У Ліпне адбываліся соймікі, падчас якіх абіраліся паслы на вальны сойм, дэпутаты ў трыбунал і ў радамскую камісію(pl).

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Добжынская зямля ўвайшла ў склад Прусіі, а ў 1815 згодна з рашэньнем Венскага кангрэсу перайшла да Расейскай імпэрыі. У склад адноўленай Польшчы вярнулася ў 1918, падчас Другой сусьветнай вайны акупаваная Нямеччынай, вернутая ў склад Польшчы у 1944 годзе савецкімі войскамі.

Існуе Таварыства гмінаў Добжынскай зямлі.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

У маёнтку Шафарня, які тады належаў Ігнацы Юльюшу Дзеваноўскаму (па-польску: Ignacy A. Juliusz Dziewanowski), у 1824—1825 гадох быў на вакацыях Фрыдэрык Шапэн.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць