Дзясна

рака ў Расеі й Ўкраіне, левы прыток Дняпра
(Перанакіравана з «Дзясна (рака)»)

Дзясна́ — рака ў Расеі (Смаленская і Бранская вобласьці) і Ўкраіне (Чарнігаўская і Кіеўская вобласьці), левы прыток Дняпра. Даўжыня ракі складае 1130 км, зь іх ва Ўкраіне 591 км. Па плошчы вадазбору Дзясна займае другое месца сярод прытокаў Дняпра, плошча басэйну складае 88,9 тыс. км².

Рака
Дзясна
Агульныя зьвесткі
Выток Голубеў Мох[d]
Вусьце Дняпро[1]
Вобласьці Смаленская вобласьць, Бранская вобласьць, Сумская вобласьць, Чарнігаўская вобласьць, Кіеўская вобласьць і Кіеў
Даўжыня
  • 1130 км
Плошча басэйну 88 900 км²[1]
Нахіл воднай паверхні 0,13 ‰[1]

Рака мае прытокі:

Пачынаецца Дзясна на Смаленскім узвышшы, упадае ў Дняпро ў раёне Кіева. На сваім шляху прымае 18 правых і 13 левых прытокаў, сярод іх найбуйнейшыя — Судосьць, Сноў, Сейм, Асьцёр.

Сярэдняя глыбіня Дзясны на большай яе працягласьці ва Ўкраіне — 2—4 м, максымальная — 17 м. Жыўленьне ракі пераважна сьнегавое, увесну частыя паводкі, улетку (межань) узровень вады спадае на 3—4 м.

Рэгулярнае суднаходзтва ажыцьцяўляецца на 535 км ад вусьця.

У Дзясны і яе прытоках водзіцца больш за 35 відаў рыб, сярод якіх: карась, акунь, карп, шчупак, вугор, сом, уюн, лешч, ёрш.

Гарады на Дзясьне:

  1. ^ а б в Каталог річок України (укр.)Київ: 1957. — С. 94. — 192 с. — 3000 экз.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць