Дзяніскі (Падляскае ваяводзтва)

Дзяні́скі (па-польску: Deniski, па-падляску: Deníski[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Дзяніскі
польск. Deniski
Першыя згадкі: 1575
Мясцовая назва: Deniski
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бельск-Падляскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-100
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°53′0″ пн. ш. 23°12′0″ у. д. / 52.88333° пн. ш. 23.2° у. д. / 52.88333; 23.2Каардынаты: 52°53′0″ пн. ш. 23°12′0″ у. д. / 52.88333° пн. ш. 23.2° у. д. / 52.88333; 23.2
Дзяніскі на мапе Польшчы
Дзяніскі
Дзяніскі
Дзяніскі

Вёска знаходзіцца пры вусьці ракі Арлянкі ў Нараў.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (Праабражэнскі прыход ў Плёсках). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Маці з Гары Кармэль ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

рэдагаваць

З самога пачатку Дзяніскі прыналежалі да каралеўскіх уладаньняў з цэнтрам у Бельску (фальварак Сталовач). Разьмяшчаліся на 32 валоках дрэннай зямлі[4]. У міжваенны пэрыяд Дзяніскі прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 167 жыхароў (усе праваслаўныя, 10 запісаных палякамі, апошнія беларусамі)[5]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Дзяніскі былі да гміны Бельск-Падляскі.