Дзьмітры Саўрыцкі
беларускі хакеіст
Дзьмі́тры Саўры́цкі (нар. 20 ліпеня 1999 году) — беларускі хакеіст, абаронца «Нёману».
Дзьмітры Саўрыцкі | ||
---|---|---|
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 20 ліпеня 1999[1] (24 гады) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Нёман | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2018 — цяпер |
Кар’ера рэдагаваць
Выхаванец сталічнага «Юнацтва», да таго ж Саўрыцкі быў капітанам юнацкай зборнай краіны. Прабіцца ў асноўны склад дружыны ня здолеў, а таксама не замацаваўся ў складзе «Ліды», куды трапіў зь «Юнацтва». Першыя гады выступаў за клюбы ніжэйшых дывізіёнаў, як «Дынама-Раўбічы», «Пінскія Ястрабы», «Віцебск» і «Авіятар». У сэзоне 2021—2022 гадоў абараняў колеры ўкраінскага клюбу «Дняпро» з Хэрсону. Улетку 2022 году далучыўся да гарадзенскага «Нёману»[2].
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б в г Dmitri Savritsky // Elite Prospects (анг.) — 1999.
- ^ «Защитник не прошёл просмотр в „Немане“, три игрока заключили контракт с клубом из Гродно». Беларускі хакей.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Старонка на Elite Prospects.