Вейнка
рака ў Беларусі
Вейнка, Падвейна — рака ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Дзьвінаса (басэйн Нёману).
Вейнка, Падвейна | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вусьце | Дзьвінаса |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 20 км |
Плошча басэйну | 98 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2,3 м/км |
Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 98 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км. Пачынаецца за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Раўнядзь, упадае ў Дзьвінасу прыкладна за 0,9 км на захад ад вёскі Вейна. Вадазбор у паўночнай частцы Менскага ўзвышша.
Ад вытоку амаль да вёскі Пячное рака цячэ па лясістай мясцовасьці, ніжэй на працягу 9,4 км да вусьця рэчышча каналізаванае. Рака прымае сьцёк з сеткі мэліярацыйных каналаў.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 62.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 429.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 12. — 60 с. — 20 000 ас. — ISBN 978-985-508-174-7 (рас.)