Дзыран Алексанян
Дзыран Алексанян (па-француску: Diran Alexanian; 1881—1954) — франка—амэрыканскі віялянчэліст і музычны пэдагог армянскага паходжаньня.
Дзыран Алексанян | |
па-француску: Diran Alexanian па-заходнеармянску: Տիրան Ալեքսանեան | |
Дата нараджэньня | 2 красавіка 1881[1][2] або 12 красавіка 1881[3][4] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 27 ліпеня 1954[3][4] (73 гады) |
Месца сьмерці | |
Занятак | віялянчэліст, кампазытар, cello teacher, дырыгент |
Месца працы | |
Інструмэнты | віялянчэль |
Біяграфія
рэдагавацьНавучаўся ў Ляйпцыгу ў Фрыдрыха Груцмахера, юнаком граў у камэрным ансамблі разам зь Ёзэфам Ёахімам, у 17 гадоў выконваў сольную партыю ў «Дон Кіхоце» Рыхарда Штраўса пад кіраваньнем аўтара. 20-гадовым перасяліўся ў Парыж, дзе пазнаёміўся з Паблё Казальсам, на доўгія дзесяцігодзьдзі стаўшы яго найбліжэйшым паплечнікам.
Казальс і Алексанян незалежна адзін ад аднаго прыйшлі, як высьветлілася, да вельмі своеасаблівых аплікатураў і, у сувязі з гэтым, да нечаканых фразіровак. Свае погляды на выканальніцкую тэхніку і музычную эстэтыку яны вырашылі адстойваць разам. У 1921—1937 гадах Алексанян асыстуе Казальсу ў яго парыскай выкладчыцкай дзейнасьці, паклаўшы ў аснову працы свой падручнік «Тэорыя і практыка гульні на віялянчэлі» (па-француску: Traité Théorique et Pratique du Violoncelle; 1922); сярод яго вучняў былі П’ер Фурнье, Эмануэль Фэерман, Льерка Шпілер, Гэрбэрт дэ Кастра. У 1929 годзе выйшла выданьне сюіт Баха пад рэдакцыяй Алексаняна. Разам з тым Алексанян працягвае канцэртаваць — у прыватнасьці, яркай старонкай парыскага музычнага жыцьця стала ў 1936 годзе сумеснае выступленьне Алексаняна і Джорджэ Энэску ў канцэрце Брамса для скрыпкі і віялянчэлі з аркестрам; адначасова Алексанян выканаў перад парыжанамі другую віялянчэльную санату Энэску.
З 1937 году Алексанян жыў у ЗША і выкладаў у кансэрваторыі Пібадзі і Мангэтанскай школе музыкі; сярод яго вучняў быў, у прыватнасьці, Дэйвід Соер.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Diran Alexanian // SNAC (анг.) — 2010.
- ^ а б в г д Армянская савецкая энцыкляпэдыя (арм.) / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
- ^ а б в г д е Հայկական համառոտ հանրագիտարան (арм.) — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990. — Т. 1.