Паў Казальз і Дэфільё (па-каталянску: Pau Casals i Defilló, [ˈpaw kəˈzaɫz i dəfiˈʎo]; 29 сьнежня 1876, Вэндрэль, Гішпанія — 22 кастрычніка 1973, Сан-Хуан, Пуэрта-Рыка), больш вядомы як Паблё Касальс[5][6][7] (кат. Pablo Casals) — каталёнскі віялянчэліст і дырыгент, адзін з найвыбітнейшых віялянчэлістаў першай паловы XX стагодзьдзя.

Паблё Казальс
Pau Casals i Defilló
Імя пры нараджэньні Паў Казальз і Дэфільё
Нарадзіўся 29 сьнежня 1876(1876-12-29)[1][2][3][…]
Памёр 22 кастрычніка 1973(1973-10-22)[1][2][3][…] (96 гадоў)
Пахаваны
Жанр клясычная музыка і сардана[d]
Прэміі

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Навучаўся музыцы зь дзяцінства, пасьля займаўся ў музычнай школе ў Барсэлёне. У 13-гадовым узросьце ў букіністычнай краме знайшоў ноты шасьці сюітаў Баха для віялянчэлі і вучыўся іграць іх цягам 13 гадоў[8]. У 14-гадовым узросьце даў сольны канцэрт у Барсэлёне. Атрымаўшы каралеўскую стыпэндыю, працягнуў навучаньне ў мадрыдзкай кансэрваторыі (1893).

У 1895 зьехаў у Парыж, дзе ў адсутнасьць стыпэндыі зарабляў ігрой у тэатральным аркестры. У наступным року вярнуўся ў Каталёнію, выкладаў у музычнай школе ў Барсэлёне. У 1897 выступаў салістам у складзе Мадрыдзкага сымфанічнага аркестру.

З 1899 выступаў за мяжой — у Вялікабрытаніі, Францыі, Нідэрляндах, ЗША, Паўднёвай Амэрыцы.

У 1914 Казальс ажаніўся з амэрыканскай сьпявачкай С’юзэн Мэткальф.

  1. ^ а б Pablo Casals // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Pablo Casals // filmportal.de — 2005.
  3. ^ а б Pablo (Pau) Carlos Salvador Casals // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ а б Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  5. ^ EMI official web site
  6. ^ Honors To Be Conferred On English Composers: Series of Concerts Devoted to modern Englishmen to be Given in London, New York Times, 1911-04-09, 2009-08-01
  7. ^ «Pablo Casals — the Musician and the Man»
  8. ^ Eric Siblin,The Cello Suites: J.S. Bach, Pablo Casals, and the Search for a Baroque Masterpiece. Atlantic; 336 pages, 2010

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Паблё Казальссховішча мультымэдыйных матэрыялаў