Дзецін
Дзе́цін (па-польску: Dziecinne, па-падляску: Dziécin[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.
Дзецін | |
польск. Dziecinne | |
Першыя згадкі: | 1817 |
Мясцовая назва: | Dziecin |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Боцькі |
Насельніцтва: | 39 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-111 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°40′0″ пн. ш. 23°5′0″ у. д. / 52.66667° пн. ш. 23.08333° у. д.Каардынаты: 52°40′0″ пн. ш. 23°5′0″ у. д. / 52.66667° пн. ш. 23.08333° у. д. |
Дзецін |
Побач зь вёскай праходзіць краёвая дарога 19.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары Дзеціна ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках[3]). Пражываюць тут таксама палякі каталікі (парафія Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія ў Боцьках[4]).
Гісторыя
рэдагавацьВёска Дзецін была заснаваная толькі каля 1817 г., калі Францішак Патоцкі, уладальнік Боцькаў заснаваў тут невялікі маёнтак для свайго малалетняга сына Яна Алойзага Патоцкага[5]. У міжваенны пэрыяд Дзецін прыналежаў да гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 27 жыхароў (1 паляк каталік і 26 праваслаўных беларусаў)[6]. Пасьля скасаваньня гміны Лубін у 1934 г. Дзецін адыйшоў да новастворанай гміны Боцькі[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 13 кастрычнікая 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Dziecin. svoja.org Праверана 13 кастрычніка 2015 г.
- ^ Historia parafii Zaśnięcia Bogurodzicy (пол.) cerkiew.pl Праверана 13 кастрычніка 2015 г.
- ^ BOĆKI – Parafia świętego Józefa i świętego Antoniego (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 13 кастрычніка 2015 г.
- ^ а б Zbigniew Romaniuk, Dziecinne [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 435
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 13 кастрычніка 2015 г.