Дзень эрзянскай мовы

Дзень эрзя́нскай мо́вы (па-эрзянску: Ерзянь келен Чи) — штогадовае эрзянскае сьвята, заснаванае ў 1993 року, якое адзначаюць 16 красавіка, у дзень нараджэньня першага эрзянскага прафэсара, мовазнаўца Анатоля Рабава[1], які нарадзіўся 16 красавіка 1894 року, быў рэпрэсаваны і загінуў у 1938 року. Першае адзначэньне адбылося ў 1993 року ў Саранску.

Выступ эрзянскага ансамблю «Ламзурь» на Дзень эрзянскай мовы ў Саранску (2008)

Сьвята ў Рэспубліцы Мардовіі ладзіцца на розных узроўнях: у сямейным коле, вясковай бібліятэцы, навучальных, дзяржаўных установах і грамадзкіх арганізацыях. Традыцыйна чытаюць урыўкі з гераічнага эпасу мардоўскага народу «Мастарава», апранаюцца ў нацыянальныя строі, сьпяваюць эрзянскія песьні. Пазьней сьвята стала адзначаць таксама ў іншых месцах кампактнага пражываньня эрзянаў: у Ніжагародзкай, Самарскай, Маскоўскай, Чалябінскай, Мурманскай абласьцёх Расеі — а нават за мяжой.

  1. ^ 16 апреля отмечается День эрзянского языка — Эрзянь келень чи (рас.). Інфармацыйны цэнтар фіна-вугорскіх народаў (16 красавіка 2013). Праверана 25 красавіка 2022 г.

Глядзіце таксама

рэдагаваць