Гераічны эпас
Гераічны эпас (сьпевы рыцараў і шляхты Вялікай Літвы) — песенны альбом гурту «Стары Ольса», плён паўтарагадовай навуковай і творчай працы ўдзельнікаў гурта і навуковых кансультантаў. Усе прэзэнтаваныя песьні грунтуюцца на гістарычных крыніцах — пісьмовых творах XIV—XVII стагодзьдзяў і нотных матэрыялах XVI—XIX стагодзьдзяў. Усе аранжыроўкі, музычныя адаптацыі гістарычных тэкстаў, трактаваньне старадаўняй і народнай музыкі выкананыя гуртом. Прэзэнтацыя альбому адбылася 16 красавіка 2006 году ў Менску ў палацы прафсаюзаў.
Гераічны эпас | ||
---|---|---|
Альбом Старога Ольсы | ||
Выдадзены | 2006 | |
Жанр | фольк | |
Храналёгія Старога Ольсы | ||
Сярэднявечная дыскатэка (2005) |
Гераічны эпас (2006) |
Дрыгула (2009) |
Сьпіс кампазыцыяў
рэдагаваць- «Слова пахвальнае Георгію» (1:23)
Канец 14 — пачатак 15 ст. - «Падымалісь чорны хмары» (3:49)
Абарона Крычава. Народная балада 13—16 ст. - «Песнь о велебной девици панне Марии» (3:05)
Багародзіца. Вайсковы духоўны гімн 14—16 ст. - «Грунвальдзкая бітва» (7:44)
Вершаваная аповесьць 1582 г. - «Пахвала Вітаўту» (4:28)
Панегірычны твор 1430 г. - «Клецкая бітва» (3:30)
Вершаваная аповесьць 1582 г. - «Пахвала гетману Астроскаму» (2:49)
Панегірычны твор 1514 г. - «Аршанская бітва» (6:13)
Вершаваная аповесьць 1582 г. - «Бог прэпаяса мя сілаю» (1:12)
Псалом 31 і Песьнь В, «Псалтыр» Ф. Скарыны 1517 г. - «Рыцарства ўсё сышлося» (5:31)
Урывак рыцарскай паэмы 1585 г. - «Песнь Монаршэ Вечнэму» (3:12)
Баявы псальм войска ВКЛ, 1580 г. - «Ў каралеўскім войску» (3:34)
Народная гістарычная песьня 16 ст. - «Прысьвячэньне рыцару А. Рымшу» (2:51)
Аўтару шчыры сябра. Панегірычны твор 1585 г. - «Рэвель» (2:55)
Панегірычны твор 1614 г. - «Песнь а Будзіне» (4:51)
Вайсковая песьня 1686 г. - «Сьпявалі уланы» (5:52)
Народная балада 17—18 ст. - «Рыцар Байда» (4:32)
Народная балада 16 ст.
На дыску таксама зьмешчаны тэксты песьняў і камэнтары.