Сьвята працы
міжнароднае сьвята салідарнасьці працаўнікоў
(Перанакіравана з «Дзень міжнароднай салідарнасьці працоўных»)
Сьвята працы[2] — міжнароднае сьвята салідарнасьці працаўнікоў, якое адзначаюць 1 траўня.
міжнародная традыцыя | |
Іншыя назвы | Дзень працы, Сьвята вясны і працы, Дзень міжнароднай салідарнасьці працаўнікоў |
---|---|
Сьвяткуецца | 142 краіны, у тым ліку Беларусь (2019 год) |
Значэньне | памяць пра стачкі за ўсталяваньне 8-гадзіннага працоўнага дня |
Сьвяткаваньні | шэсьце |
Сымбалі | чырвоны гвазьдзік |
Дата | 1 траўня |
Пэрыядычнасьць | штогод |
Першае сьвяткаваньне | 1 траўня 1886 (138 гадоў таму) Чыкага (ЗША)[1] |
Заснавальнік | анархісты ЗША і Канады |
На 2017 год сьвяткавалася ў 140 краінах[3]. На 2019 год адзначалася ў 142-х краінах[4].
26 сакавіка 1998 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 157 «Аб дзяржаўных сьвятах, сьвяточных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь», паводле якога 1 траўня абвяшчалася сьвяточным днём у якасьці Сьвята працы[5].
Пад назвай Дзень працы сьвяткуюць у Кітаі, Кыргыстане, Украіне, Пакістане і Шры-Ланцы. У Расеі і Таджыкістане гэты дзень адзначаецца як Сьвята вясны і працы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Дзень Працы адзначаюць у Беларусі // Белтэлерадыёкампанія, 1 траўня 2022 г. Праверана 1 траўня 2023 г.
- ^ Нацыянальныя сьвяты Беларусі // Belarus.by, 2023 г. Праверана 1 траўня 2023 г.
- ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Сьвята працы адзначаюць у 140 краінах // Белтэлерадыёкампанія, 1 траўня 2017 г. Праверана 1 траўня 2023 г.
- ^ Аляксандар Харавец і Марына Раманоўская, Андрэй Ястрабаў і Юры Карніловіч, тэлеканал «Беларусь 1». У Беларусі адзначаюць 1 Мая // Белтэлерадыёкампанія, 1 траўня 2019 г. Праверана 1 траўня 2023 г.
- ^ Дзяржаўныя сьвяты, сьвяточныя дні, памятныя і сьвяточныя даты // Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь, 2023 г. Праверана 1 траўня 2023 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |