Джузэпэ Сака

(Перанакіравана з «Дж. Сака»)

Джузэпэ Сака (па-італьянску: Giuseppe de Sacco, па-польску: Józef Sacco; 173522 сьнежня 1798) — італьянскі па паходжаньні архітэктар Вялікага Княства Літоўскага, прадстаўнік стылю барока і клясыцызму.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1735 годзе ў Вэнэцыі, у 1767 пераехаў у Рэч Паспалітую. З 1773 жыве і працуе ў Горадні, з 1774 — прыдворны архітэктар Антонія Тызэнгаўза, галоўны архітэктар па будаўніцтве Гарадзенскіх каралеўскіх мануфактур. У 1770-я кіраваў будаўнічай школай ў Горадні. У далейшым акрамя Горадні працаваў у Вільні, Паставах, Ішчальне, Добасьне і іншых. У 1794 годзе атрымаў тытул каралеўскага архітэктара.

Пахаваны на Каталіцкіх фарных могілках у Горадні.

  • Гарадзенскія каралеўскія мануфактуры
  • Аўгустоўскі палац ля Горадні
  • Станіславоўскі палац ля Горадні
  • Сьвяцкі палац Язэпа і Антонія Валовічаў
  • Шчорсаўскі палац, 17701776 (разам з Карла Спампані і Я. Габрыелем)
  • Палац Тызэнгаўза ў Горадні, рэканструкцыя (разам з І. Г. Мёзэрам)
  • Палац Тэзэнгаўза ў Вільні
  • Палац Тызэнгаўза ў Паставах
  • Новы замак у Горадні, рэканструкцыя
  • Ратуша ў Горадні, 1775 (разам з Фрэйліхам)
  • Палац у Цёнжэні (Польшча)
  • Праект ратушы ў Вільні, 1784 (ня быў ажыцьцяўлены)

Літаратура

рэдагаваць
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2. Мінск, 2006. ISBN 985-11-378-0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Джузэпэ Сакасховішча мультымэдыйных матэрыялаў