Лавец у жыце
«Лавец у жыце» ці «Над прорвай у жыце» (па-ангельску: «The Catcher in the Rye») — раман амэрыканскага пісьменьніка Джэрома Сэлінджэра.
«Лавец у жыце» | |
па-ангельску: The Catcher in the Rye | |
Жанр: | проза, раман |
---|---|
Аўтар: | Джэром Д. Сэлінджэр |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Год напісаньня: | 1951 |
Публікацыя: | 16 ліпеня 1951 |
Выдавецтва: | Little, Brown and Company[d] |
Раман перакладзены на большасьць сусьветных моваў. У 2005 годзе часопіс «The Times» уключыў раман у сьпіс 100 самых лепшых ангельскамоўных раманаў, напісаных пачынальна з 1923 году. Выдавецтва «Modern Library» уключыла яго ў сьпіс 100 лепшых ангельскамоўных раманаў XX стагодзьдзя.
Сюжэт
рэдагавацьУ рамане ад імя шаснаццацігадовага юнака Голдэна Колфілда ў выразна адкрытай форме распавядаецца пра яго абвостранае ўспрыманьне амэрыканскай рэчаіснасьці і непрыманьні агульных канонаў і маралі сучаснага грамадзтва. Пошукі падлетка ў дарослым жыцьці распавядаюць пра тое, што кожны з нас застаецца крыху дзіцём са сваімі чаканьнямі, страхамі і расчараваньнямі, сьмеласьцю і рашучасьцю супраціву ілжываму сьвету дарослых[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Джэром Сэлінджэр "Лавец у жыце" // Звязда : Газэта. — Мн.: 3 верасня 2011 года. — В. 123. — № 7.