Джэніфэр Лоўрэнс

амэрыканская акторка

Джэ́ніфэр Шрэйдэр Лоўрэнс (па-ангельску: Jennifer Shrader Lawrence) — амэрыканская акторка. Фільмы, у якіх яна зьнялася, сабралі больш за 6 мільярдаў даляраў па ўсім сьвеце, і яна была самай высокааплатнай акторкай у сьвеце ў 2015 і 2016 гадох. Лоўрэнс ёсьць адкрытай фэміністкай і выступае за дзейнасьць арганізацыі Planned Parenthood.

Джэніфэр Лоўрэнс
па-ангельску: Jennifer Lawrence
Дата нараджэньня 15 жніўня 1990(1990-08-15) (34 гады)
Месца нараджэньня
Занятак акторка, тэлеактор, кінаакторка, акторка агучваньня, кінапрадусарка, кінасцэнарыстка, кінарэжысэрка
Сябра ў Акадэмія кінэматаграфічных мастацтваў і навук[d]
Бацька Фрэнсіс Лоўрэнс[d][1]
Узнагароды
прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Таронта за найлепшую жаночую ролю[d] прэмія суполцы кінакрытыкаў Ванкувэру за найлепшую жаночую ролю[d] прэмія «Выбару крытыкаў» за найлепшую жаночую ролю[d] прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Вашынгтону за найлепшую жаночную ролю[d] кінаўзнагарода MTV за найлепшы выступ[d] кінапрэмія MTV за найлепшую бойку[d] прэмія «Выбар народу»[d] прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] прэмія «Выбару падлеткаў»[d] прэмія «Незалежны Дух» за найлепшую жаночую ролю[d] (2013) прэмія суполцы кінакрытыкаў Канзас-Сіці за найлепшую жаночую ролю[d] прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Лас-Вэгасу за найлепшую жаночую ролю[d] прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлесу за найлепшую жаночую ролю[d] прэмія Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў ЗША за найлепшую жаночую ролю[d] прэмія «Спадарожнік» за найлепшую жаночую ролю — кінафільм[d] прэмія Паўднёва-ўсходняй асацыяцыі кінакрытыкаў за найлепшую жаночую ролю[d] кінапрэмія MTV за найлепшы пацалунак[d] міжнародная прэмія AACTA за найлепшую жаночую ролю[d] прэмія «Выбару крытыкаў» за найлепшы акторскі ансамбль[d] кінапрэмія MTV за найлепшую жаночую ролю[d] (2012) кінапрэмія MTV за найлепшую жаночую ролю[d] (2013) кінапрэмія MTV за найлепшую жаночую ролю[d] (2014) кінапрэмія MTV за найлепшую бойку[d] (2012) Залаты Глёбус кінапрэмія «Сатурн» прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША[d] Незалежны дух[d] прэмія «Імпэрыя»[d] прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў цэнтральнага Агаё за найлепшую жаночую ролю[d] (2011) прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў цэнтральнага Агаё за найлепшую жаночую ролю[d] (2012) міжнародная прэмія AACTA за найлепшую жаночую ролю другога пляну[d] прэмія Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў ЗША за найлепшую жаночую ролю другога пляну[d] прэмія «Выбар народу» за найлепшую жаночую ролю[d] міжнародная прэмія AACTA за найлепшую жаночую ролю другога пляну[d] (2013) прэмія «Выбару крытыкаў» за найлепшы акторскі склад[d] (2012) прэмія імя Марчэльлё Мастраяньні[d] (2008) прэмія «Выбару падлеткаў» за найлепшую жаночую ролю — фантастыка[d] прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за выдатны акторскі склад у гульнявым кіно[d] прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Даласу і Форт-Ўэрту за найлепшую жаночую ролю[d] (2012) прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Даласу і Форт-Ўэрту за найлепшую жаночую ролю[d] прэмія BAFTA за найлепшую жаночую ролю другога пляну[d] прэмія Акадэміі за найлепшую жаночую ролю Прэмія «Імпэрыя» за найлепшую жаночую ролю[d] прэмія «Сатурн» за найлепшую жаночую ролю прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую жаночую ролю[d] (2013) прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Сан-Дыега за найлепшую жаночую ролю[d] прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю другога пляну
IMDb ID nm2225369
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Джэніфэр Лоўрэнс нарадзілася 15 жніўня 1990 году ў Індыян-Гілз, штат Кентукі. У дзяцінстве ёй было цяжка праз гіпэрактыўнасьць і сацыяльную трывожнасьць, і яна лічыла сябе бясшчаснай дзяўчынай сярод аднагодкаў[2][3]. Паводле ейных словаў, трывогі зьнікалі, калі яна выступала на сцэне, і што акторскае майстэрства дало ёй пачуцьцё асабістай суцэльнасьці[3].

У дзяцінстве Лоўрэнс выступала ў царкоўных спэктаклях і школьных м’юзіклах. У 14 гадоў яе запрыкмецеў шукальнік талентаў падчас ейнага адпачынку ў Нью-Ёрку разам зь сям’ёй. Потым Лоўрэнс пераехала ў Лос-Анджэлес і пачала сваю акторскую кар’еру, выконваючы гасьцявыя ролі ў тэлевізійных шоў. Першай ейнай галоўнай ролю была ў сыткоме «Шоў Біла Энгвала» (2007—2009). Лоўрэнс дэбютавала ў кіно ў ролі другога пляну ў драме «Садовая вечарына» (2008), а ейны акторскі прарыў адбыўся дзякуючы ролі падлетка, які пацярпеў ад галечы, у незалежнай драме «Зімовыя косткі» (2010). Кар’ера Лоўрэнс разьвівалася разам з галоўнымі ролямі мутанта Містык у сэрыі фільмаў «Людзі Ікс» (2011—2019) і Кітніс Эвэрдын у сэрыі фільмаў «Галодныя гульні» (2012—2015). Дзякуючы апошняй сэрыі фільмаў Лоўрэнс сталася самай высокааплатнай акторкай усіх часоў.

Лоўрэнс працягвала атрымліваць намінацыі на розныя ўзнагароды, супрацоўнічаючы з рэжысэрам Дэйвідам Расэлам. Ейны выступ ў ролі дэпрэсіўнай маладой удавы ў рамантычным фільме «Зборнік праменьняў надзеі» (2012) прынесла ёй прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю, зрабіўшы яе другой самай маладой уладальніцай гэтае прэстыжнае прэміі. Пасьля яна атрымала прэмію BAFTA за найлепшую жаночую ролю другога пляну за ролю праблемнай жонкі ў чорнай камэдыі «Амэрыканская афэра» (2013). Лоўрэнс таксама атрымала ўзнагароду «Залаты Глёбус» за абодва фільмы і за адлюстраваньне вобразу Джой Манганы ў біяграфічным фільме «Радасьць» (2015). З тых часоў яна зьнялася ў навукова-фантастычнай кінастужцы «Пасажыры» (2016), псыхалягічным фільме жахаў «Маці!» (2017) і шпіёнскім трылеры «Чырвоны верабей» (2018).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць