Амэрыканская афэра

фільм 2013 году

«Амэрыканская афэра» (па-ангельску: American Hustle) — амэрыканскі крымінальны фільм 2013 году рэжысэра Дэйвіда Расэла[18]. Сцэнар быў напісаны Эрыкам Ўорэнам Сынгерам і ўласна Расэлам, якія былі натхнёныя апэрацыяй ФБР Abscam, якую праводзілі ў канцы 1970-х і пачатку 1980-х гадох[19]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Крыстыян Бэйл, Эмі Адамз, Брэдлі Купэр, Джэрэмі Рэнэр і Джэніфэр Лоўрэнс.

Амэрыканская афэра
па-ангельску: American Hustle
Жанр крымінальны фільм[d][1][2][3][…], фільм-рабаваньне[d], кінакамэдыя[4] і драматычны фільм[d][5][3][6][…]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Джэй Кэсыдзі[d], Элан Баўмгартэн[d][9], Крысьпін Стратэрз[d][9] і Кевін Тэнт[d][9]
Мастак Heather Loeffler[d]
Вытворчасьць Columbia Pictures[d]
Распаўсюд InterCom[d][14][15] і Netflix
Дата выхаду 13 сьнежня 2013[9], 13 лютага 2014[16] і 23 студзеня 2014[14][15]
Працягласьць 138 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 40 000 000 $[17]
Прыбытак 251 000 000 $[17]
Старонка на IMDb

У 1978 году ашуканцы Ірвінг Розэнфэльд (Крыстыян Бэйл) і Сыдні Прасэр (Эмі Адамз) завязалі адносіны і пачалі працаваць разам. Сыдні палепшыла махлярствы Розэнфэльда, прадстаўляючыся ангельскай арыстакраткай лэдзі Эдыт Грынсьлі. Ірвінг кахае Сыдні, але не вырашаецца пакінуць сваю псыхалягічна нястрыманую жонку Разалін (Джэніфэр Лоўрэнс), баючыся страціць сувязь са сваім прыёмным сынам Дэні. Разалін таксама пагражала паведаміць пра Ірвінга ў паліцыю, калі ён пакіне яе. Агент ФБР Рычы Дзі Маса (Брэдлі Купэр) ловіць Ірвінга і Сідні на афэры, але прапануе вызваліць іх, калі Ірвінг зможа дапамагчы арыштаваць больш буйных злачынцаў. Рычы лічыць, што Сыдні ёсьць ангелькай, але мае доказы таго, што ейныя прэтэнзіі на арыстакратычнае паходжаньне ёсьць ашуканскія. Сыдні кажа Ірвінгу, што будзе маніпуляваць Рычы, дыстанцуючыся ад Ірвінга.

У Ірвінга ёсьць сябар, які прыкідваецца заможным арабскім шэйхам, які шукае патэнцыйныя актывы дзеля сваіх інвэстыцыяў у Амэрыцы. Паплечнік Ірвінга прапаноўвае шэйху весьці справы з мэрам Кармінам Паліта (Джэрэмі Рэнэр) з Камдэна, штат Нью-Джэрзі, які вядзе кампанію па актывізацыі азартных гульняў у Атлантык-Сіці, але няўдала прываблівае сродкі. Здаецца, што Кармін шчыра імкнецца дапамагчы эканоміцы раёну і ягоным выбаршчыкам. Рычы распрацоўвае плян зрабіць мэра Паліта мэтай паліцэйскае апэрацыі, не зважаючы на ​​пярэчаньні Ірвінга і свайго боса Стодара Торсэна (Луіс Сі Кей). Сыдні дапамагае Рычы ў маніпуляцыі над сакратаром ФБР, каб зрабіць несанкцыянаваны банкаўскі перавод у памеры 2 млн даляраў. Калі начальнік Стодарда, Энтані Амада (Алясандра Нівола), чуе пра апэрацыю, ён высока ацэньвае ініцыятыву Рычы, націскаючы на ​​Стодарда працягваць.

«Амэрыканская афэра» атрымала добрыя водгукі крытыкаў, а акторскі склад заслужыў хвальбу за сваю ігру, у прыватнасьці Крыстыян Бэйл, Эмі Адамз, Брэдлі Купэр і Джэніфэр Лоўрэнс[20][21][22]. Агрэгатар аглядаў «Rotten Tomatoes» даў фільму рэйтынг у 92%, заснаваны на 290 аглядах, зь сярэдняй адзнакай 8,2/10. Паводле крытычных меркаваньняў фільм бязладна сьмешны і бездакорна кампэнсуе свае недахопы нястрымнай энэргіяй і некаторымі невымоўна ажыўленымі кірункамі сюжэту. «Metacritic» адзначыў фільм 90 баламі з 100 магчымых на аснове 47 водгукаў кінакрытыкаў, што азначае агульнапрызнанае прыняцьцё кінастужкі[23]. Фільм быў намінаваны на «Оскар», але статуэтку не атрымаў. За тое, «Амэрыканская афэра» была ўзнагароджанная прэміяй «Залаты Глёбус» як найлепшы камэдыйны фільм.

  1. ^ http://www.nytimes.com/2013/12/13/movies/american-hustle-with-christian-bale-and-amy-adams.html
  2. ^ http://www.nytimes.com/2013/12/13/movies/american-hustle-with-christian-bale-and-amy-adams.html?_r=0
  3. ^ а б http://www.nytimes.com/2013/12/13/movies/american-hustle-with-christian-bale-and-amy-adams.html?partner=rss&emc=rss&_r=0
  4. ^ https://www.filmaffinity.com/en/film896227.html
  5. ^ а б http://www.imdb.com/title/tt1800241/
  6. ^ а б в г д е ё ж з http://www.metacritic.com/movie/american-hustle
  7. ^ а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=205330.html
  8. ^ а б в http://www.interfilmes.com/filme_30308_Trapaca-(American.Hustle).html%E2%80%8E
  9. ^ а б в г д е ё ж выгрузка зьвестак FreebaseGoogle.
  10. ^ а б в г д е http://www.bbfc.co.uk/releases/american-hustle-2013
  11. ^ http://www.the-numbers.com/movie/American-Hustle
  12. ^ а б в г д е ё ж з і http://www.imdb.com/title/tt1800241/fullcredits?ref_=tt_ov_st_sm
  13. ^ а б в г д е ё ж з і к л м Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  14. ^ а б http://nmhh.hu/dokumentum/166259/premierfilmek_forgalmi_adatai_2014.xlsx
  15. ^ а б http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  16. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  17. ^ а б http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=davido2013.htm
  18. ^ «Golden Globes 2014: Don't Be Duped by American Hustle». The Guardian.
  19. ^ «Jersey Hustle: The real-life story of Abscam». The Star-Ledger.
  20. ^ «American Hustle: Film Review». The Hollywood Reporter.
  21. ^ «Film Review: 'American Hustle'». Variety.
  22. ^ «American Hustle, review: 'Jennifer Lawrence is brilliant as the neurotic housewife'». The Independent.
  23. ^ «American Hustle Reviews». Metacritic.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць