Джэймз Чадўік
Джэймз Чадўік (па-ангельску: Sir James Chadwick) — ангельскі фізык, вядомы за адкрыцьцё нэўтрону, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі ў галіне фізыкі 1935 году за адкрыцьцё нэўтрона, якое ён зрабіў у 1932 годзе.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў горадзе Болінгтан, графства Чэшыр, Ангельшчына. У 1941 годзе напісаў канчатковую вэрсію справаздачы MAUD (Military Application of Uranium Detonation — ваеннае прымяненьне выбуху ўрана), пасьля якой урад Вялікабрытаніі прыняў рашэньне распачаць буйнамаштабныя дасьледаваньні па распрацоўцы ядзернай зброі. Ён узначальваў брытанскую каманду, якая працавала ў Мангэтанскім праекце падчас Другой сусьветнай вайны. У 1945 годзе за свае дасягненьні ў галіне фізыкі быў узьведзены ў ранг рыцара-бакаляўра.
Чадўік скончыў Віктарыянскі ўнівэрсытэт Манчэстэра ў 1911 годзе, дзе ягоным кіраўніком быў Эрнэст Рэзэрфорд («бацька ядзернай фізыкі»)[8]. Ён працягваў навучацца ў Манчэстэры пад кіраўніцтвам Рэзэрфорда і атрымаў ступень магістра навук (MSc) у 1913 годзе. У гэтым самым годзе Чадўік атрымаў стыпэндыю «1851 Research Fellowship» ад каралеўскай камісіі «Royal Commission for the Exhibition of 1851». Ён вырашыў вывучаць бэта-выпраменьваньне пад кіраўніцтвам Ганса Вільгельма Гайгера ў Бэрліне. У 1914 годзе выявіў, што бэта-выпрамяненьне мае непарыўны спэктар энэргіі[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б James Chadwick // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ CHADWICK JAMES // Encyclopædia Universalis (фр.) — Encyclopædia Britannica, 1968.
- ^ а б J. Chadwick // KNAW Past Members (анг.)
- ^ various authors Dictionary of National Biography (анг.) / L. Stephen, S. Lee — London: 1885.
- ^ Чедвик Джеймс // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ www.pas.va (анг.)
- ^ а б NNDB (анг.) — 2002.
- ^ Эрнэст Рэзэрфорд. Michigan State University. (анг.)
- ^ Храмов Ю. А. Физики: Биографический справочник. — 2-е изд., испр. и дополн. — М.: Наука, 1983. — С. 295.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДжэймз Чадўік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |