Джым Морысан
Джэймз Дуглас Морысан (8 сьнежня 1943, Мэльбурн, Флорыда, ЗША — 3 ліпеня 1971, Парыж, Францыя) — амэрыканскі сьпявак, аўтар песень, паэт, пісьменьнік і рэжысэр. Больш вядомы як сьпявак і аўтар тэкстаў гурта The Doors. Лічыцца адным з найбольш харызматычных фронтмэнаў у рок-музыцы. Апроч таго, ён быў аўтарам некалькіх кніг вершаў і рэжысэрам дакумэнтальных і кароткіх фільмаў.
Джым Морысан | |
Джэймз Дуглас Морысан | |
Дата нараджэньня | 8 сьнежня 1943 |
---|---|
Месца нараджэньня | ![]() |
Дата сьмерці | 3 ліпеня 1971 (ува ўзросьце 27) |
Месца сьмерці | Парыж, Францыя |
Прычына сьмерці | востры інфаркт міякарда |
Месца пахаваньня | Пэр-Ляшэз[1][2] |
Грамадзянства | ![]() |
Месца вучобы | Сэнт-Пітэрбэрскі коледж, Унівэрсытэт штату Флёрыды, Каліфарнійскі ўнівэрсытэт у Лос-Анджэлесе і Школа тэатру, кіно і тэлевізіі Каліфарнійскага ўнівэрсытэту Лос-Анджэлесу |
Прафэсія | музыка, аўтар, паэт, рэжысэр |
Гады дзейнасьці | 1965—1971 |
Жанры | рок, псыхадэлічны рок, блюз-рок, гард-рок |
Вакал | барытон |
Інструмэнты | сьпеў |
Псэўданімы | The Lizard King, Mr. Mojo Risin' (анаграма Jim Morrison), Dionysus |
Гурты | «The Doors», «Rick & the Ravens» |
Лэйблы | Elektra, Columbia |
Бацька | Джордж Стывэн Морысан |
Сайт | http://www.thedoors.com |
Нягледзячы на тое, што Морысан быў вядомы сваім барытонам, шмат фэнаў, навукоўцаў і журналістаў вылучаюць ягоны сцэнічны вобраз, самазабойны стыль жыцьця й ягоныя паэтычныя творы[3]. Ён вызначаны як 47 у сьпісе часопісу «Rolling Stone» «100 найлепшых сьпевакоў усіх часоў»[4].
Пахаваны ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ L'Humanité — RF: 1993. — ISSN 0242-6870; 2496-8617
- ^ Bauer P. Deux siècles d'histoire au Père Lachaise — Versailles: 2006. — P. 575. — ISBN 978-2-914611-48-0
- ^ Біяграфія Джыма Морысана
- ^ 100 лепшых сьпевакоў усіх часоў