Джгаркганд
Джгаркганд (па-ангельску: Jharkhand, гіндз. झारखण्ड, вымаўл. [ˈdʒʱaːrkʰəɳɖ]) — штат на ўсходзе Індыі, мяжуе са штатамі Бігар на поўначы, Утар-Прадэш і Чгатысгарг на захадзе, Арыса на поўдні і Заходняя Бэнгалія на ўсходзе. Займае 15-е месца сярод штатаў па плошчы (79 700 км²) і 13-е па насельніцтве (26,9 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Ранчы.
Джгаркганд | |
анг. Jharkhand, гіндз. झारखण्ड | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Індыя |
Статус | штат |
Уваходзіць у | Усходняя Індыя[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Ранчы |
Улучае | 24 акругі |
Дата ўтварэньня | 15 лістапада 2000 |
Губэрнатар | Сіед Агмэд |
Галоўны міністар | Геман Сарэн |
Афіцыйныя мовы | гіндзі, санталі[d], урду, Panchpargania[d], Ho[d], Мундары[d], Kurukh[d], Kharia[d], Nagpuri[d], Khortha[d], Kudmali[d], арыя[d], бэнгальская мова і Maithili[d] |
Насельніцтва (2011) | 32 988 134 чал. (13-е месца) |
Шчыльнасьць | 414 чал./км² |
Плошча | 79 714 км² (15-е месца) |
Месцазнаходжаньне Джгаркганду | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +5:30 |
Код ISO 3166-2 | IN-JH |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Большасьць насельніцтва размаўляе на ідыёмах, якія структурна ўяўляюць сабою асобныя мовы дыялектнага кантынуўму, вядомага пад тэрмінам усходні гіндзі, аднак традыцыйна яны лічацца дыялектамі мовы гіндзі (шырэй — гіндустані). Гэтыя мовы палеглі ў аснову такіх моваў як фіджыйскі гіндзі, карыбскі гіндустані, сурынамскі гіндустані, што тлумачыцца міграцыяй індусаў на Карыбы й Фіджы менавіта з гэтых рэгіёнаў у якасьці наёмных працоўных. Апрача таго, распаўсюджаныя няроднасныя ўсходняму гіндзі мовы мунда й асобныя дробныя дравідыйскія мовы.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДжгаркганд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў