Гіндустані
Гіндуста́ні (гіндзі: हिन्दुस्तानी, HindustānīIAST, урду: ہندوستانی) — агульная назва групы ідыёмаў, якія зьяўляюцца часткай клястэру заходняга гіндзі. Гэтыя ідіёмы распаўсюджаныя ў Індыі, Пакістане і некаторых іншых краінах.
Гіндустані | |
हिन्दुस्तानी, ہندوستانی | |
Ужываецца ў | Індыя, Пакістан, Фіджы, Гаяна, Малайзія, Сурынам, Трынідад і Табага |
---|---|
Рэгіён | Паўднёвая Азія, Акіянія, Карыбскі басэйн |
Колькасьць карыстальнікаў | родны для 481 мільёнаў, 908 млн усяго |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Індаарыйская група |
Афіцыйны статус | |
Рэгулюецца | Central Hindi Directorate[d] |
Пісьмо | дэванагары[d] і Urdu orthography[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | hi, ur |
ISO 639-2(Б) | hin, urd |
Хоць гутарковыя формы гэтых моваў амаль неадрозныя адна ад адной[1], і нягледзячы нават на тое, што іхныя афіцыйныя граматычныя стандарты практычна аднолькавыя, яны ўсё ж адрозьніваюцца паводле літаратурных прыёмаў, а таксама навуковых і тэхнічных тэрмінаў: урду мае больш моцны пэрсыдзкі ўплыў, у той час як гіндзі захоўвае ўплыў блізкароднаснага індаарыйскага санскрыту[2]. Да падзелу Індыі тэрміны «гіндустані», «урду» й «гіндзі» былі сынонімамі[3]. Тэрмін гіндустані выкарыстоўваецца для абазначэння лінгва-франка Індыі й Пакістану, мовы балівудзкіх фільмаў, а таксама асабліва далёкіх разнавіднасьцяў гіндзі, як то фіджыйскага гіндустані й карыбскага гіндустані (якія, зрэшты, адносяцца да розных клястэраў індаарыйскіх моваў).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Urdu language Britannica.com.
- ^ Students' Britannica: India: Select essays працы Дэйла Гойбэрга й Інду Рамчандані
- ^ Hindustani B2. Oxford English Dictionary. Oxford University Press. 2nd ed. 1989.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГіндустані — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Hamari Boli (Hindustani) (анг.)
- Паэзія на гіндустані (анг.)
- Гісторыя гіндустані (анг.)
- FAQ па гіндустані (анг.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |