Чгатысгарг (па-ангельску: Chhattisgarh, гіндз. छत्तीसगढ़, вымаўл. [tʃʰʌttiːsɡʌɽʱ]) — штат у цэнтральнай Індыі, утвораны ў 2000 годзе выдзяленьнем 16 акругаў са штату Мадг’я-Прадэш. Мяжуе са штатамі Мадг’я-Прадэш на паўночным захадзе, Магараштра на захадзе, Андгра-Прадэш на поўдні, Арыса на ўсходзе, Джгаркганд на паўночным усходзе, Утар-Прадэш на поўначы. Займае 10-е месца сярод штатаў паводле плошчы (135 тыс. км²) і 17-е паводле насельніцтва (20,8 млн чалавек, 2001 год). Адміністрацыйны цэнтар — Райпур.

Чгатысгарг
анг. Chhattisgarh,
гіндз. छत्तीसगढ़
Агульныя зьвесткі
Краіна Індыя
Статус штат
Адміністрацыйны цэнтар Райпур
Улучае 27 акругаў
Дата ўтварэньня 2000
Губэрнатар Шэкгар Дут
Галоўны міністар Раман Сынгг
Афіцыйныя мовы гіндзі і чгатысгаргі[d]
Насельніцтва (2011)
25 545 198 чал. (16-е месца)
Шчыльнасьць 190 чал./км²
Плошча 135 194,5 км² (10-е месца)
Месцазнаходжаньне Чгатысгаргу
Чгатысгарг на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +5:30
Код ISO 3166-2 IN-CG
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Чгатысгарг адносіцца да тых штатаў, дзе традыцыйна моцная Бгаратыя джаната парці, у цяперашні час менавіта ёю сфармаваны ўрад штату.

На тэрыторыі штату дзейнічаюць мааісцкія паўстанцы, аб’ект іх атак — пераважна паліцыя і ваенныя.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Чгатысгаргсховішча мультымэдыйных матэрыялаў