Джордж Мікеш (па-вугорску: György Mikes, 15 лютага 1912 — 15 жніўня 1987) — ангельскі пісьменьнік вугорскага паходжаньня.

Джордж Мікеш
György Mikes
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 лютага 1912,
Шыклаш, мэд’е Баранья, Вугоршчына
Памёр 15 жніўня 1987,
Лондан, Ангельшчына
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, часапісец
Кірунак сатыра
Мова ангельская мова[1] і вугорская мова
Значныя творы «Як быць замежнікам»

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў месьці Шыклаш, пасьля сьмерці бацькі пераехаў з маткаю ў Будапэшт. Паступіў у Будапэшцкі ўнівэрсытэт (па-вугорску: Eo"tvo"s Lora'nd Tudoma'nyegyetem), і атрымаў ступень доктара юрыспрудэнцыі. Па канчатку вучобы працаваў часапісцам. У 1938 годзе быў накіраваны ў Лёндан асьвятляць падзеі вакол падпісаньня Мюнхэнскай дамовы. Тамака знайшоў працу ў іншай газэце й застаўся на ўсё жыцьцё. Большасьць яго кніг маюць гумарыстычны характар, аднак, ён таксама напісаў кнігі пра канцлягеры (1945) і пра таемную паліцыю Вугоршчыны (1959).

Быў двойчы жанаты, ёсьць сын ад першага шлюбу й дачка ад другога. Захапляўся кулінарыяй і гульнёй у тэніс.

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.