Баранья (мэд’е)
мэд'е Вугоршчыны
Баранья (па-вугорску: Baranya) — мэд’е на поўдні Вугоршчыны, адміністрацыйны цэнтар — места Пэч. На поўначы мэд’е ёсьць горы пакрытыя лясамі, на поўдні й усходзе рэльеф раўнінны. Клімат міжземнаморскі зь вялікай колькасьцю сонечных дзён на працягу року. Тут разьмешчана вялікая колькасьць тэрмальных крыніц, 98% усіх вугальных радовішчаў Вугоршчыны. Баранья мяжуе з мэд’е Шомадзь, Тольна, Бач-Кішкун. Паўднёвая мяжа мэд’е праходзіць па рацэ Драва, усходняя — па Дунаі.
Баранья | |
Baranya | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вугоршчына |
Статус | край |
Уваходзіць у | Паўднёва-Задунайскі край |
Адміністрацыйны цэнтар | Пэч |
Улучае | 9 раёнаў |
Дата ўтварэньня | 1 лютага 1950 |
Афіцыйныя мовы | вугорская |
Насельніцтва (2011) | 391 455 |
Шчыльнасьць | 89,5 чал./км² |
Плошча | 4430 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +1 |
Код ISO 3166-2 | HU-BA |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБаранья (мэд’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў