Джордж Гэрбэрт
Джордж Гэрбэрт (па-ангельску: George Herbert, 3 красавіка 1593, Мантгомэры, Ўэльс — 1 сакавіка 1633, Бэмэртан, Ўілтшыр) — выбітны ангельскі паэт-мэтафізык, аўтар духоўнае лірыкі, англіканскі сьвятар.
Джордж Гэрбэрт | |
George Herbert | |
Джордж Гэрбэрт, рыціна Робэрта Ўайта 1674 | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 красавіка 1593[1][2] |
Памёр | 1 сакавіка 1633[2] (39 гадоў) |
Бацькі | Рычард Гэрбэрт, лорд Чэрбэры[d][1][3] Магдален Гэрбэрт[d][1][3] |
Сужэнец | Джэйн Дэнвэрз[d][3] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, аратар, сьвятар |
Кірунак | мэтафізычная паэзія |
Жанр | барока |
Мовы | ангельская, грэцкая, лацінская |
[[::s:en:Author:George Herbert (1593–1633)|Творы]] ў Вікікрыніцах | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гэрбэрт.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў багатай арыстакратычнай сям’і. Маці Магдалена была сяброўкай і апякункай Джона Дона, старэйшы брат Эдвард — буйным паэтам і філёзафам-дэістам. Бацька памёр, калі Джорджу было тры гады, пакінуўшы ўдаву зь дзесяцьцю дзецьмі[4].
Джордж навучаўся ў Вэстмінстарскай школе, пасьля ў кембрыдзкім Коледжы Тройцы (1609—1613). З 1618 выкладаў рыторыку ў Кембрыдзкім унівэрсытэце, у 1620—1628 быў грамадзкім аратарам унівэрсытэту. З 1624 — дэпутат парлямэнту. Ягонай кар’ерай апекаваўся Якаў I, пакуль не памёр. У 1627 памерла маці Гэрбэрта.
У 1630 Гэрбэрт стаў вясковым сьвятаром у парафіі Бэмэртану, за 75 міляў ад Лёндану, дзе правёў рэшту жыцьця. У 1633 скончыў кнігу вершаў «Храм». Ужо цяжка хворы, склаў таксама практычнае кіраўніцтва для сьвятароў. Памёр ад сухотаў, адпісаўшы рукапіс кнігі Храм Нікаласу Фэрэру, заснавальніку англіканскай рэлігійнай грамады ў Літл Гідынгу (Хантынгданшыр). Пасьля ягонай сьмерці кніга вытрымала 8 выданьняў.
Памяць
рэдагавацьЗалічаны да ліку сьвятых англіканскае царквы, дзень памяці адзначаецца 27 лютага. Эвангельская лютаранская царква ў Амэрыцы адзначае ягоны дзень згодна з Календаром сьвятых 1 сакавіка.
Беларускія пераклады
рэдагавацьВерш «Адкупленьне» на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[5].
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ а б в Lundy D. R. George Herbert // The Peerage (анг.)
- ^ а б George Herbert // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
- ^ а б в Kindred Britain
- ^ Amy M. Charles. A Life of George Herbert. — Cornell University Press, 1977. — С. 28.
- ^ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
Літаратура
рэдагаваць- Английская лирика первой половины XVII века / Под ред. А. Н. Горбунова. М.: Издательство Московского ун-та, 1989.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАнгельскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
Ангельская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |