Джордж Браўн
Джорж Браўн /Броўн/ (Brown), у манастве Юзаф (1 чэрвеня 1801 — 31 сьнежня 1879) — бібліёграф.
Джордж Браўн | |
Дата нараджэньня | 1 чэрвеня 1801 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 31 сьнежня 1879 (78 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы |
|
Занятак | сьвятар, гісторык, бібліёграф, настаўнік |
Месца працы | |
Сын англічаніна Джона Браўна (прыдворны лекар імпэратрыцы Марыі Хведараўны, жонкі рускага імпэратара Паўлы І) ды італьянкі Марыі Росі, які нарадзіўся на караблі ў Балтыйскім моры.
Вучыўся ў езуіцкіх калегіюмах Санкт-Пецярбурга і Полацка ды полацкай езуіцкай акадэміі (філязофскі факультэт). У 1817 г. уступіў ў манаскі ордэн езуітаў. З 1820 г. выкладаў тэалёгію ў езуіцкіх калегіюмах Львова і Тарнопаля. Склаў на лацінскай мове манумэнтальны бібліяграфічны слоўнік «Бібліятэка пісьменьнікаў польскай часткі Таварыства Ісуса» (1856), у які ўвайшлі біяграфіі і бібліяграфія прац езуітаў Рэчы Паспалітай за 1564—1852 гг. Слоўнік быў выдадзены ў 1856 г. у шматтомнай сэрыі А. Бакера «Бібліятэка пісьменьнікаў таварыства Ісуса», якая выходзіла ў 1853—1856 гг. у Льежы (Бэльгія). Гэтая праца была перакладзеная на польскую мову былым студэнтам філязофскага факультэта Полацкай езуіцкай акадэміі У. Кяйноўскім і напачатку была выдадзеная ў часопісе «Przegląd Poznański» за 1861 г., а потым асобным выданьнем «Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego powiększona dwoma dodatkami, z których pierwszy zawiera polskie i rossyjskie tłomaczenia drugi wydania pisarzy Towarzystwa Jezusowego do innych assystencyi należących w Polsce i Rossyi. Napisana we Lwówie od r. 1852 do 1856 przez X. Józefa Brown. Przekład z lacinskiego X. Władysława Kiejnowskiego» (Poznań. 1862). Таксама ў архіве езуітаў у Рыме захоўваецца ягоны рукапіс на лацінскай мове пра гісторыю езуітаў у Беларусі.
Літаратура
рэдагавацьШалькевіч В. Ф. Браун. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1994. С. 72.