Джордж Альбэрт Крол
Джордж Альбэрт Крол (па-ангельску: George Albert Krol; нар. 1956, Пітсбург, Пэнсыльванія) — дыплямат, пасланьнік-дарадца зьнешнепалітычнай службы(d) ЗША.
Джордж Альбэрт Крол | |
2015 — 2018 | |
2003 — 2006 | |
Папярэднік | Майкл Козак[d] |
2011 — 2014 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1956 |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНаймалодшы з трох сыноў у сям’і Энтані Дж. Крола[1]. Навучаўся ў прыватнай школе Сьвятога Пятра ў Джэрзі-Сіці (Нью-Джэрзі), атрымаў ступень бакаляўра гісторыі з адзнакай Гарвардзкага ўнівэрсытэту, магістарскія званьні ў філязофіі, палітыцы й эканоміцы Оксфардзкага ўнівэрсытэту (Вялікабрытанія).
З 1982 року ў Зьнешнепалітычнай службе ЗША, атрымаў ранг пасланьніка-дарадцы. Працаваў у Польшчы, Індыі, СССР, Расеі, Украіне і Беларусі.
У 1993—1995 — намесьнік амбасадара, часовы давераны(d) у Менску (Беларусь). У 1995—1999 — у Вашынгтоне, супрацоўнік аддзелаў у справах СНД, пасьля Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі. У 1999—2002 — пасланьнік-дарадца ў палітычных пытаньнях Амбасады ЗША ў Маскве (Расея). У 2003—2006 — амбасадар ЗША ў Беларусі. У 2011—2014 — амбасадар ЗША ва Ўзбэкістане. У 2015—2018 — амбасадар ЗША ў Казахстане[2][3].
З 2018 — у адстаўцы, жыве ў Мідлтаўне (Род-Айлэнд)[4].
Валодае беларускай[5], маскальскай, польскай мовамі.
Прэміі і ўзнагароды
рэдагаваць- Ордэн Сяброўства (Казахстан, 2018[2])
- Мэдаль да стагодзьдзя БНР (2019[6])
Сям’я
рэдагавацьМае двух старэйшых братоў.
Жонка — Мэліса Ўэлч[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Krol, George A. (анг.) Our Campaigns Праверана 12 чэрвеня 2022 г.
- ^ а б Zheksenbekov, Almas (11 верасьня 2018) President of Kazakhstan honors George Krol (анг.) ASTANA. KAZINFORM Праверана 12 чэрвеня 2022 г.
- ^ George Krol (анг.) Senior Officials' Biographies Listed Alphabetically by Last Name. U.S. Department of State. Праверана 12 чэрвеня 2022 г.
- ^ Крол, Джордж Гісторыя поціску рук: Народная публічная дыпляматыя ў Беларусі. Амбасада ЗША ў Беларусі. Праверана 12 чэрвеня 2022 г.
- ^ Андрэй Дынько. Мова вуліцаў і мова Плошчы // ARCHE Пачатак. — 2006. — № 10 (50).
- ^ Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР: Таронта, Лёндан, Вашынгтон. Рада БНР (26 сакавіка 2019). Праверана 12 чэрвеня 2022 г.
- ^ Danny Biederman, Steve Straehley. (20 ліпеня 2014) U.S. Ambassador to Kazakhstan: Who Is George Krol? (анг.) AllGov.com. David Wallechinsky. Праверана 12 чэрвеня 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Амбасадар ЗША ў Беларусі Джордж Крол: „Мой радавод паходзіць з Рэчы Паспалітай, я тутэйшы“ // Радыё „Свабода“
Папярэднік Майкл Козак |
Амбасадар ЗША ў Беларусі 2003—2006 |
Наступнік Карэн Ст'юарт |
Папярэднік Рычард Норланд |
Амбасадар ЗША ва Ўзбэкістане 2011—2014 |
Наступнік Памэла Спратлен |
Папярэднік Джон Ордўэй |
Амбасадар ЗША ў Казахстане 2015—2018 |
Наступнік Ўільям Мозэр |