Джон Нокс (па-ангельску: John Knox; каля 15131514, Гадынгтан, Шатляндыя24 лістапада, 1572, Эдынбург, Шатляндыя) — шатляндзкі сьвятар й лідэр пратэстанцкай Рэфармацыі, які стаў пачынальнікам рэфарматарскай царквы Шатляндыі. Ён атрымаў адукацыю ва ўнівэрсытэце Сэнт-Эндруса й быў пасьвечаны ў каталіцкія сьвятары ў 1536 годзе. Пад уплывам раньніх рэфарматараў царквы, як то Джордж Ўісгорт, ён далучыўся да руху па рэфармаваньні шатляндзкай царквы. Нокс браў удзел у падзеях, як то забойства кардынала Бітана ў 1546 годзе й зрушэньне рэгента Шатляндыі Марыі дэ Гіз. Ён быў узяты ў палон францускімі войскамі і ў наступным годзе сасланы ў Ангельшчыну, дзе быў вызвалены ў 1549 годзе.

Джон Нокс
John Knox
Род дзейнасьці рэфарматар, пастар, прэсьбітэрыянец
Дата нараджэньня каля 15131514
Месца нараджэньня Гадынгтан, Шатляндыя
Дата сьмерці 24 лістапада 1572
Месца сьмерці Эдынбург, Шатляндыя
Месца пахаваньня
Грамадзянства шатляндзец
Месца вучобы
Занятак тэоляг, сьвятар, пісьменьнік, палітык
Дзеці Elizabeth Knox[d]

Знаходзячыся ў эміграцыі, вялебны Джон Нокс атрымаў права на працу ў Царкве Ангельшчыны, дзе прайшоў шлях да каралеўскага капляна караля Эдўарда VI. Ён вырабіў уплыў на зьмяненьне тэксту «Кнігі агульных малітваў». У Ангельшчыне ён пазнаёміўся й ажаніўся са сваёй першай жонкай Мэрджары. Калі Марыя Т’юдар узышла на сталец і аднавіла актыўную дзейнасьць рыма-каталіцтва, Нокс быў вымушаны адмовіцца ад пасады й зьехаць з краіны. Нокс пераехаў у Жэнэву, а затым у Франкфурт. У Жэнэве ён сустрэў Жана Кальвіна, ад якога набыў досьвед і веды рэфармацкай прэсьбітэрыянскай тэалёгіі й дзяржаўнага ладу. Празь нейкі час Нокс пакінуў Жэнэву, каб узначаліць ангельскую царкву ў Франкфурце, але ён быў вымушаны пакінуць яе з-за рознагалосьсяў наконт літургіі, скончыўшы такім чынам сваю сувязь з англіканствам.

Па вяртаньні ў Шатляндыю ён узначаліў пратэстанцкую Рэфармацыю ў Шатляндыі ў партнэрстве з шатляндзкай пратэстанцкай шляхтай. Нокс дапамог напісаць новае вызнаньне веры й царкоўнага парадку для зноў створанай рэфармацкай царквы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Джон Нокссховішча мультымэдыйных матэрыялаў