Джон Гэнры Бо́нэм (анг. John Henry Bonham; 31 траўня 1948 — 25 верасьня 1980) — ангельскі барабаншчык, удзельнік Led Zeppelin, за час сваёй адносна кароткай кар’еры ў якім стаў адным з найвялікшых барабаншчыкаў сьвету[1][2][3][4]. Да адметнасьцяў стылю ігры Бонэма адносяць ягоную хуткасьць і моц, а таксама добрае адчуваньне рытму[5]. Encyclopædia Britannica назвала Бонэма «ідэальным прыкладам для ўсіх барабаншчыкаў гард-року», а ў 2011 годзе часопіс Rolling Stone паводле апытаньня чытачоў паставіў Бонэма на першае месца сярод найлепшых барабаншчыкаў усіх часоў[6].

Джон Бонэм
Бонэм на канцэрце Led Zeppelin 1973 году
Дата нараджэньня 31 траўня 1948
Месца нараджэньня Рэдыч, Вустэршыр, Ангельшчына
Дата сьмерці 25 верасьня 1980 (32 гады)
Месца сьмерці Клюэр, Ўіндзар, Ангельшчына
Прычына сьмерці асьфіксія[d]
Прафэсія музыка, аўтар
Гады дзейнасьці 1962—1980
Сябра ў Led Zeppelin і Rockestra[d]
Жанры гард-рок, гэві-мэтал, блюз-рок, фолк-рок
Інструмэнты барабаны, пэркусія, літаўры, бонга, вакал
Псэўданімы Bonzo, The Beast
Гурты Led Zeppelin, Band of Joy, Пол Макартні
Лэйблы Atlantic, Swan Song
Дзеці Джэйсан Бонэм[d]
Сайт www.ledzeppelin.com
  1. ^ Stylus Magazine's 50 Greatest Rock Drummers. Stylus Magazine  (анг.)
  2. ^ John Bonham at Modern Drummer Magazine. Modern Drummer Magazine  (анг.)
  3. ^ The Greatest Drummers Of All Time!. Gigwise.com  (анг.)
  4. ^ Chris Welch. The John Bonham Story. Drum Magazine  (анг.)
  5. ^ John Bonham Biography. Allmusic  (анг.)
  6. ^ Rolling Stone Readers Pick Best Drummers of All Time. Rolling Stone magazine reader's poll. Jann Wenner/Wenner Media Websites: Rolling Stone. 2011.  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць