Atlantic Records (Atlantic Recording Corporation — «Атлянтычная гуказапісная карпарацыя») — амэрыканскі лэйбл гукапісу, належыць кампаніі Warner Music Group. Заснаваны ў 1947 годзе Ахмэтам Эртэгюнам і Хэрбам Абрамсанам.

Atlantic Records
Тып Гуказапісная кампанія
Заснаваная 1947
Заснавальнікі Ахмэт Эртэгюн
Хэрб Абрамсан
Уласьнікі Warner Music Group[d]
Краіна
Разьмяшчэньне Сьцяг ЗША ЗША
Матчына кампанія Warner Music Group

Першапачаткова лэйбл быў арыентаваны на джаз і рытм-энд-блюз. Напачатку 1950-х да Ахмета далучыліся Джэры Ўэксьлер, а пасьля Несухі Эртэгюн. У 1950-х гадах з-за шалёнай папулярнасьці Рут Браўн, якая запісвала там, кампанія атрымала мянушку «Дом, які пабудавала Рут».[1] З 1955 году Несухі ўзначальваў джазавае падразьдзяленьне, і здолеў падпісаць важныя кантракты з Чарльзам Мінгусам і Джонам Калтрэйнам. Пазьней гэты пост заняў Джоэл Дорн. Хаця кампанія пачынала як незалежны рэкорд-лэйбл, пазьней яна стала адным з асноўных гульцоў на музычным рынку ў 1960-х з такімі мэйнстрымавымі партнёрамі, як Соні і Шэр. Сярод асноўных: Columbia Records і RCA Records.

Музыкі й калектывы лэйблу

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ The Greatest Record Man Of All Time by Robert Greenfield — Rolling Stone issue 1018, January 25, 2007M