Джгаркганд (па-ангельску: Jharkhand, гіндз. झारखण्ड, вымаўл. [ˈdʒʱaːrkʰəɳɖ]) — штат на ўсходзе Індыі, мяжуе са штатамі Бігар на поўначы, Утар-Прадэш і Чгатысгарг на захадзе, Арыса на поўдні і Заходняя Бэнгалія на ўсходзе. Займае 15-е месца сярод штатаў па плошчы (79 700 км²) і 13-е па насельніцтве (26,9 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Ранчы.

Джгаркганд
анг. Jharkhand,
гіндз. झारखण्ड
Агульныя зьвесткі
Краіна Індыя
Статус штат
Уваходзіць у Усходняя Індыя[d]
Адміністрацыйны цэнтар Ранчы
Улучае 24 акругі
Дата ўтварэньня 15 лістапада 2000
Губэрнатар Сіед Агмэд
Галоўны міністар Геман Сарэн
Афіцыйныя мовы гіндзі
Насельніцтва (2011)
32 988 134 чал. (13-е месца)
Шчыльнасьць 414 чал./км²
Плошча 79 714 км² (15-е месца)
Месцазнаходжаньне Джгаркганду
Джгаркганд на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +5:30
Код ISO 3166-2 IN-JH
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Большасьць насельніцтва размаўляе на ідыёмах, якія структурна ўяўляюць сабою асобныя мовы дыялектнага кантынуўму, вядомага пад тэрмінам усходні гіндзі, аднак традыцыйна яны лічацца дыялектамі мовы гіндзі (шырэй — гіндустані). Гэтыя мовы палеглі ў аснову такіх моваў як фіджыйскі гіндзі, карыбскі гіндустані, сурынамскі гіндустані, што тлумачыцца міграцыяй індусаў на Карыбы й Фіджы менавіта з гэтых рэгіёнаў у якасьці наёмных працоўных. Апрача таго, распаўсюджаныя няроднасныя ўсходняму гіндзі мовы мунда й асобныя дробныя дравідыйскія мовы.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Джгаркгандсховішча мультымэдыйных матэрыялаў