Джакама Казанова
Джакома Джыраляма Казанова[3][4] (па-італьянску: Giacomo Girolamo Casanova), шэвалье дэ Сэнгальт (2 красавіка 1725, Вэнэцыя — 4 чэрвеня 1798, замак Дукс, Багемія) — вядомы італійнскі прыгоднік, падарожнік і пісьменьнік, аўтар грунтоўнай аўтабіяграфіі «Дзеяпіс майго жыцьця». Дзякуючы гэтай кнізе ён настолькі праславіўся сваімі шматлікімі любоўнымі прыгодамі, што само яго імя стала намінальным і выкарыстоўваецца цяпер у значэньні «жаночы спакусьнік». Калі верыць яго успамінам, Казанова сустракаўся з эўрапейскімі манархамі, папамі, кардыналамі і такімі выбітнымі дзеячамі эпохі Асьветніцтва, як Вальтэр, Моцарт і Гётэ. Свае апошнія гады ён правёў у Багеміі, рабіў наглядчыкам бібліятэкі ў замку графа Вальдштына; менавіта там ён і напісаў успаміны свайго жыцьця.
Джакома Джыраляма Казанова | |
па-італьянску: Giacomo Girolamo Casanova | |
![]() Выява Джакома Казановы, якую маляваў яго брат Франчэска | |
Дата нараджэньня | 2 красавіка 1725 (298 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Вэнэцыя, Вэнэцыянская воласьць |
Дата сьмерці | 4 чэрвеня 1798 |
Месца сьмерці | Духцаў, Багемія |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | вышэйшая |
Месца вучобы | Падуанскі ўнівэрсытэт |
Занятак | перакладнік, паэт, бібліятэкар, банкір, навэліст, дыплямат, пісьменьнік, шукальнік прыгодаў, аўтабіёграф |
Навуковая сфэра | творчае і прафесійнае пісьмо[d][2] і дыпляматыя[2] |
Гады дзейнасьці | 1822 (яго работы выдадзеныя пасьля сьмерці) |
Вядомы як | Пісьменьнік |
Бацька | Gaetano Casanova[d] або Michele Grimani[d] |
Маці | Zanetta Farussi[d] |
Дзеці | Leonilda Castelli[d] і Cesarino Lanti[d] |
Узнагароды | |
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Hrady, zámky a tvrze v Čechách, na Moravě a ve Slezsku. Severní Čechy (чэс.) / пад рэд. R. Anděl — Svoboda, 1984. — С. 109.
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Манджыні Н. Giacomo Casanova (1725-1798) Праверана 21 сьнежня 2022 г.
- ^ CASANOVA, Giacomo. Нацыянальная бібліятэка Францыі. Праверана 21 сьнежня 2022 г.