Дастаеўскія
Дастаеўскія (Dastajeŭskija) — беларускі шляхецкі род гербу ўласнага («Радван» зьменены), вядомы на Піншчыне ад канца 15 стагодзьдзя. У 16 і 17 стст. перасялілія на Валынь і ў Наваградзкае ваяводзтва.
Паходжаньне роду
рэдагавацьДаніла Іванавіч Ірцішчавіч у 1506 годзе атрымаў ад пінскага князя Фёдара Яраславіча грамату на маёнтак Палкоцічы і на частку вёскі Дастоева ў Пінскім павеце на паўночны ўсход ад Пінску, паміж рэкамі Пінай і Ясельдай. На попіс войска ў 1528 ставіў 1 коньніка. Даніла Іванавіч меў сыноў Івана Данілавіча (у 1522 валодаў зямлёй у сяле Ляхавічы) і Сямёна Данілавіча Ірцішчавіча (узгадваецца ў 1566). Сыны першага з іх — Сасін Іванавіч Дастаеўскі і Фёдар Іванавіч Даніловіч-Дастаеўскі, вядомы на Попісах 1567 і 1565 гадоў. Сасін у 1567 ставіў 1 коньніка ў войска ВКЛ, а Фёдар — «2 кони — збройна, по гусарску, а драба з лучъницою на кони», служыў ён у князя Андрэя Курбскага. Пасьля прозьвішча Дастаеўскія замацавалася за іх нашчадкамі. Найбольш вядомы прадстаўнік роду — Фёдар Дастаеўскі (1821—1881), расейскі пісьменьнік.
Вядомыя прадстаўнікі роду
рэдагавацьДаніла Іванавіч Ірцішчавіч (Ірцішч, Арцішчавіч), у 1506 атрымаў Дастоева
- Іван Данілавіч
- Сасін Даніловіч-Дастаешскі
- Фёдар Даніловіч-Дастаеўскі, у 1572 разам з Андрэем Курбскім пасяляецца на Валыні, заснавальнік валынскае галіны роду
- Стафан, перайшоў у каталіцтва, земянін менскі, у 1579 атрымаў ува ўладаньне Менскі Вазьнясенскі манастыр, у 1590 прадаў маёнтак Сеньніца князю Горскаму
- Марыяна (?-14 кастрычніка 1609), за забойства мужа прысуджаная да пакараньня сьмерцю, м. — Станіслаў Карловіч, земянін менскі
- Рэгіна, абвінавачвалася ў 1606—1609 у падробцы тастамэнту Станіслава Карловіча
- Сямён Данілавіч
Пётра, у 1598—1599 маршалак пінскага павету, дэпутат Галоўнага Трыбуналу ВКЛ у 1599 і 1619
Акіндзій, ераманах Кіева-Пячорскага манастыра
Піліп, таварыш пінскае харугвы, разам з харугвай быў абвінавачаны ў рабаваньні Рэчыцкіх
Яраш, у 1604 падстароста оўруцкі
Стафан, у 1624 вярнуўся з турэцкае няволі, павесіў у знак падзякі срэбраныя ланцугі перад абразом Маці Божай у Львове
Пётра, 1627—1628 маршалак пінскага павету, у 1627 судзьдзя гродзкі пінскі
Філон, у 1627 земскі ўраднік, трацейскі судзьдзя з боку пінскага япіскапа
Хведар, дэпутат Галоўнага Трыбуналу ВКЛ у 1634
Бэнэдыкт (да 1622-пасьля 1669), ад 25 чэрвеня 1635 падчашы пінскі
Андрэй, харужы валынскі ў 1649
Аляксандар, Багуміл, Станіслаў — паслы на элекцыйны сойм 1648
Лявон, пасол на элекцыйны сойм 1669
Ян, пасол на элекцыйны сойм 1697
Стафан, біскуп
Частковы радавод
рэдагавацьРыгор (Міхал?) └─> Андрэй (1756-каля 1819), уніяцкі, пасьля праваслаўны сьвятар у вёсцы Войтаўцы (цяпер Віньніцкая вобласьць, Украіна) ├─> Міхал (1787-1839), мэдык ∞ Марыя Фёдараўна Нячаева (1800-1837), з купецкага роду │ ├─> Міхаіл (1820−1864), пісьменьнік ∞ Эмілія Фёдараўна фон Дытмар │ │ ├─> Марыя (1844—1888) │ │ ├─> Кацярына (1853—1932) │ │ └─> Варвара (1854—1864) │ ├─> Фёдар (1821-1881), пісьменьнік; ∞ 1) Марыя Дзьміітрыеўна (1824-1864); ∞ 2) Ганна (1846-1918), д. Рыгора Іванавіча Сьніткіна │ │ ├─> Любоў (1869—1926) │ │ ├─> Соф'я (6 сакавіка-24 траўня 1868) │ │ ├─> Фёдар (1871-1922) │ │ └─> Аляксей (1875-16 траўня 1878) │ ├─> Варвара (1822—1893) │ ├─> Андрэй (1825—1897), архітэктар ∞ (1850) Домніка Іванаўна Федарчэнка (1825—1887) │ │ ├─> Аляксандар (1857-[1894]), гістоляг │ │ ├─>Андрэй (1863—1933), географ │ │ ├─>Варвара (1858—1935) │ │ └─>Яўгеньня (1853—1919) │ ├─> Вера (1829—1896) │ ├─> Любоў (1829), блізьнятка Веры, памерла праз колькі дзён пасьля нараджэньня │ └─> Аляксандра (1835—1889) ├─> Леў ├─> Ганна ├─> Канстанцыя ├─> Тэкля ├─> Марыя └─> Лукер'я
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4